Вход
Мясніковіч Міхаіл Уладзіміравіч

Мясніковіч Міхаіл Уладзіміравіч

Нарадзіўся 6 мая 1950 года ў вёсцы Новы Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.

У 1967 годзе з сярэбраным медалём скончыў Cноўскую сярэднюю школу, у 1972 году - Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, у 1989 годзе - Мінскую вышэйшую партыйную школу.

У 1972 годзе пачаў працоўную дзейнасць інжынерам у дзяржаўным праектным інстытуце «Мінскпраект».

У 1972 — 1973 гадах служыў у радах Савецкай Арміі.

З 1973 па 1983 год працаваў на інжынерных і кіруючых пасадах у камунальнай гаспадарцы горада Мінска.

У 1983 — 1986 гадах працаваў старшынёй выканкама Савецкага раённага Савета народных дэпутатаў горада Мінска, намеснікам старшыні выканкама Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў, сакратаром Мінскага гаркама Камуністычнай партыі Беларусі.

З 1986 па 1990 год — Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР.

З 1990 па 1995 год — Намеснік Старшыні Савета Міністраў БССР — Старшыня Дзяржаўнага камітэта БССР па эканоміцы і планаванні, Першы намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

У 1994 годзе быў прызначаны членам Прэзідыума Міждзяржаўнага эканамічнага Камітэта Эканамічнага саюза (СНД).

З 1995 па 2001 год — Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2001 — 2010 гадах — кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Прэзідэнт, з 2004 года — Старшыня Прэзідыума).

З 2003 па 2012 гады з'яўляўся старшынёй падкамітэта па дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі.

З 2015 года — старшыня Камітэта па дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь.

З 2010 па 2014 год — Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь.

У 2015 — 2019 гадах з'яўляўся сустаршынёй Форумаў рэгіёнаў Беларусі і Расіі, якія штогод праводзіліся Саветам Рэспубліканскага Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Саветам Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі.

У 2014 годзе прымаў удзел у Саміце ААН па пытаннях клімату, а таксама ў першым беларуска-амерыканскім інвестыцыйным форуме, якія праходзілі ў Нью-Йорку.

З 2015 па 2019 год — Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага (2015 — 2016 гг.) і шостага (2016 — 2019 гг.) скліканняў, старшыня Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2015 — 2019 гг.).

З'яўляўся Старшынёй Назіральнага савета адкрытага акцыянернага таварыства «БЕЛАЗ».

Мае тры падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны» (1981), Айчыны III ступені (2000), Дружбы (Расійскай Федэрацыі) (2009), Дружбы (Кітайскай Народнай Рэспублікі) (2010), Беларускай праваслаўнай царквы Свяціцеля Кірылы Тураўскага I ступені (2010), юбілейнымі медалямі, нагрудным знакам «Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі» (2014), медалём Дз. Кантэміра Нацыянальнай акадэміі навук Малдовы, Вялікім залатым медалём Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Арменія, ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам адрознення імя У.М. Ігнатоўскага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2018). Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа (2015).

Доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2003), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009). Ганаровы доктар Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (2008) і В'етнамскай Акадэміі навук і тэхналогій (2011), ганаровы прафесар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (2013), ганаровы прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2017). Аўтар манаграфій, навуковых работ і публікацый у галіне эканомікі, міжнароднай інтэграцыі і дзяржаўнага будаўніцтва. Падрыхтаваў трох кандыдатаў навук.

Жанаты. Мае дачку і сына, чацвёра ўнукаў.