Вход
Да ўвагi СМІ

Да ўвагi СМІ

 

Кантакты аддзела прэс-службы Дэпартамента пратаколу і арганізацыйнага забеспячэння ЕЭК
Тэлефоны: +7 (495) 669-24-64, 669-24-00, дад. 41-45, 41-49, 41-47, 41-74
Маб. тэлефоны: +7 (917) 590-77-73, +7 (916) 436-08-00
 
Парадак падачы запытаў прадстаўнікамі СМІ ў аддзел прэс-службы Дэпартамента пратаколу і арганізацыйнага забеспячэння ЕЭК
Запыты на атрыманне пісьмовага каментара прымаюцца ў электронным выглядзе на адрас press@eecommission.org

У запыце на каментар фармулюецца:
- тэма запыту;
- спіс пытанняў;
- пажаданы тэрмін атрымання каментара (пры неабходнасці);
- кантактныя дадзеныя рэдакцыі і карэспандэнта.
 
Паважаныя журналісты!
Мы ўважліва ставімся да кожнага вашага інфармацыйнага запыта ў ЕЭК. Для падрыхтоўкі якасных адказаў на вашыя пытанні аддзел прэс-службы Дэпартамента пратаколу і арганізацыйнага забеспячэння ЕЭК звязваецца з галіновымі дэпартаментамі. На гэту працу патрабуецца час. Просім ставіцца да гэтага з разуменнем.
 
У запыце на відэакаментарый / інтэрв'ю фармулюецца:
- агульная тэма сюжэту;
- тэма каментарыя;
- спіс пытанняў;
- пажаданы тэрмін атрымання;
- кантактныя дадзеныя журналіста.
 
Тэрміны запісу відэакаментарыя / інтэрв'ю вызначаюцца, зыходзячы з бягучага працоўнага графіка інтэрв'юяванага. Пасля ўзгаднення тэмы і тэрмінаў запісу прадстаўніку СМІ неабходна падаць у электронным выглядзе на адрас press@eecommission.org наступную інфармацыю:
- склад здымачнай групы – прозвішчы, імёны, iмёны па бацьку, пасады;
- спіс апаратуры;
- кантактныя дадзеныя адказнай асобы.
 
Рух і стаянка аўтатранспартных сродкаў прадстаўнікоў СМІ і здымачных груп на тэрыторыі арганізацыі-арэндадаўца ажыццяўляюцца на падставе заяўкі. Неабходнасць атрымання месца для паркоўкі ТС агаворваецца з профільным супрацоўнікам аддзела прэс-службы Дэпартамента пратаколу і арганізацыйнага забеспячэння ЕЭК загадзя.
 
Для афармлення пропуску на тэрыторыю і забеспячэння паркавальнага месца неабходна падаць у электронным выглядзе на адрас press@eecommission.org наступную інфармацыю:
- дзяржаўны нумар ТС;
- марку і мадэль аўтамабіля;
- прозвішча, імя, iмя па бацьку кіроўцы ТС.
 
Інфармацыю аб прынятым рашэнні па запыце можна атрымаць па нумарах тэлефона аддзела прэс-службы Департамента пратаколу і арганізацыйнага забеспячэння ЕЭК:

+ 7 (495) 669-24-64, 8 (495) 669-2400, дад. 41-49 (у працоўныя дні з 9.00 да 18.00).