Вход
Шэнец Леанід Васільевіч

Шэнец Леанід Васільевіч

Нарадзіўся 4 студзеня 1955 года ў в. Еланы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.

У 1978 годзе скончыў Беларускі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічны інстытут.

Мае навуковую ступень кандыдата тэхнічных навук.

Да 1987 года працаваў на розных пасадах у структуры ВА «Гомсельмаш».

З 1987 года – начальнік Гомельскага абласнога упраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.

З 2003 года – першы намеснік старшыні Камітэта па энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь.

З 2006 года – намеснік міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

З 2008 года – намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі – дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці.

З ліпеня 2013 года – першы намеснік міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

Са снежня 2016 года – дырэктар Дэпартамента энергетыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.