Вход
Джалдыбаева Галія Тагiбердзiеўна

Джалдыбаева Галія Тагiбердзiеўна

Нарадзілася 19 лютага 1973 года ў Паўднёва-Казахстанскай вобласці, Рэспубліка Казахстан.

У 1996 годзе скончыла Карагандзінскі дзяржаўны універсітэт імя Е.А. Букетава. Спецыяльнасць па адукацыі – юрыст.

Валодае казахскай, рускай мовамі.

У 1990 годзе працавала бухгалтарам ПМК-56, Чымкентмелiарацыя.

З 1996 па 1997 годы – вядучы, галоўны кансультант Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Казахстан.

З 1997 па 1999 годы – галоўны спецыяліст, начальнік упраўлення Агенцтва па рэгістрацыі нерухомасці і юрыдычных асоб Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Казахстан.

З 1999 па 2001 годы – начальнік упраўлення рэгістрацыі юрыдычных асоб Камітэта рэгістрацыйнай службы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Казахстан.

З 2001 па 2008 годы - начальнік аддзела, намеснік дырэктара, выконваючы абавязкі дырэктара Дэпартамента заканадаўства і рэгулявання жыллёва-камунальных адносін, дырэктар Дэпартамента прававога забеспячэння і аховы правоў спажыўцоў, дырэктар Юрыдычнага дэпартамента, дырэктар Дэпартамента кантролю і прававога забеспячэння, дырэктар Юрыдычнага дэпартамента Агенцтва Рэспублікі Казахстан па рэгуляванні натуральных манаполій, абароне канкурэнцыі і падтрымцы малога бізнэсу, АРНМ Рэспублікі Казахстан.

З 2008 па 2009 годы – намеснік старшыні Камітэта рэгістрацыйнай службы і аказання прававой дапамогі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Казахстан.

З 2009 па 2012 годы – начальнік Дэпартамента юстыцыі Паўладарскай вобласці.
З 2012 па 2013 годы – старшыня Камітэта развіцця прадпрымальніцтва Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю Рэспублікі Казахстан.

З 2013 па 2014 годы – старшыня Камітэта развіцця прадпрымальніцтва Міністэрства рэгіянальнага развіцця Рэспублікі Казахстан.

З 2014 па 2017 годы – дырэктар Дэпартамента развіцця прадпрымальніцтва Міністэрства нацыянальнай эканомікі Рэспублікі Казахстан.

Са снежня 2017 года – дырэктар Дэпартамента развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі, г. Масква.