Вход
Даўцян Тыгран Шчорсавiч

Даўцян Тыгран Шчорсавiч

Нарадзіўся 22 сакавіка 1970 года ў Арменіі.

У 1993 годзе скончыў Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт. Спецыяльнасць па адукацыі – эканаміст-матэматык.

Мае навуковую ступень кандыдата эканамічных навук.

З 1995 года выкладае ў розных ВНУ. Дацэнт.

З 1991 па 1994 год – генеральны дырэктар інвестыцыйнай кампаніі.

З 1994 па 1998 год – займаў розныя кіруючыя пасады ў Цэнтральным банку Арменіі.

З 1998 па 1999 год – працаваў у Адміністрацыі Прэм'ер-міністра Рэспублікі Арменія.

З 1999 па 2002 год – генеральны дырэктар, старшыня Праўлення ЗАТ «Цэнтральны Дэпазітарый Арменіі».

З 2002 па 2004 год – кіраўнік напрамку АФ ТАА «Прайсуотэрхаус куперс». Праграма Агенцтва ЗША па міжнародным супрацоўніцтве (USAID) па развіцці рынку каштоўных папер, г. Ерэван, Рэспубліка Арменія.

З 2004 па 2006 год – дырэктар дзяржаўнай установы «Энэргаінвест ГУ ОРП» Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Арменія. Кіраўнік праекта Сусветнага Банка (World Bank) і Банка міжнароднага супрацоўніцтва Японіі (JBIC) па развіцці энэргасістэмы Арменіі.

З 2006 па 2008 год – кіраўнік напрамку Прадстаўніцтва ТАА «Імерджынг Маркетс Груп». Праграма Агенцтва ЗША па міжнародным супрацоўніцтве (USAID) па развіцці фінансавых рынкаў, г. Ерэван, Рэспубліка Арменія.

З 2008 па 2009 год – намеснік генеральнага дырэктара, начальнік Упраўлення фінансавых рынкаў Конверс Банка, г. Ерэван, Рэспубліка Арменія

З 2009 па 2016 год – старшыня Праўлення і выканаўчы дырэктар Конверс банка, г. Ерэван, Рэспубліка Арменія.

З верасня 2016 года – дырэктар Дэпартамента фінансавай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі, г. Масква.

Аўтар і сааўтар шэрагу навуковых і адукацыйных работ.​​​​