Нарадзіўся 1 ліпеня 1958 года ў в. Аляксандраўка Калінкавіцкага раёна
Гомельскай вобласці.
У 1976 годзе з адзнакай скончыў Гомельскі машынабудаўнічы тэхнікум, у 1981
годзе – таксама з адзнакай Гомельскі палітэхнічны інстытут па спецыяльнасці
«тэхналогія машынабудавання, металарэжучыя станкі і інструменты», атрымаў
кваліфікацыю інжынера-механіка.
У 1999 годзе пасля заканчэння з адзнакай Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце
Рэспублікі Беларусь атрымаў кваліфікацыю эканаміста-міжнародніка, а ў 2006
годзе – пасля заканчэння аспірантуры гэтай жа навучальнай установы яму
прысвоена вучоная ступень кандыдата эканамічных навук.
Мае вялікі вопыт практычнай працы ў сферы тэхнічнага рэгулявання,
сертыфікацыі, метралогіі, кіравання (менеджменту) якасцю, а таксама дзяржаўнай
службы. Працоўную біяграфію пачаў ў 1981 годзе майстрам у ВА «Гомсельмаш».
Пасля тэрміновай ваеннай службы ва Ўзброеных Сілах працаваў з 1983 па 1986 год
старэйшым майстрам, намеснікам начальніка цэха Гомельскага завода ліцця і
нармаляў, а з 1986 па 1998 год – зноў у ВА «Гомсельмаш», дзе прайшоў шлях ад
прадстаўніка дзяржаўнай прыёмкі да намесніка генеральнага дырэктара па якасці.
З 1998 па 2006 год займаў пасаду намесніка дырэктара навукова-вытворчага
рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут
стандартызацыі і сертыфікацыі».
З 2006 па 2012 год працаваў першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта
па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.
З 2012 года займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі
Рэспублікі Беларусь.
З 12 верасня 2018 года – член Калегіі (міністр) па тэхнічным рэгуляванні
Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Прымаў актыўны ўдзел у навуковай і выкладчыцкай дзейнасці ў Акадэміі
кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускім нацыянальным тэхнічным
універсітэце і Беларускім дзяржаўным інстытуце павышэння кваліфікацыі і
перападрыхтоўкі кадраў па стандартызацыі, метралогіі і кіраванні якасцю.
З'яўляецца аўтарам шэрагу навуковых работ па пытаннях стандартызацыі, ацэнкі
адпаведнасці і менеджменту якасці.
Эксперт-аўдытар па ацэнцы адпаведнасці шэрагу відаў прадукцыі і сістэм
менеджменту якасці.
Узнагароджаны ў 2015 годзе медалямі "За працоўныя заслугі" і
"За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза». Адзначаны
заахвочваннямі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь і шэрагу
іншых дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь.