Вход
Кудасаў Антон Эдмундавіч

Кудасаў Антон Эдмундавіч

Дата нараджэння: 14 лютага 1971 г.

Адукацыя: ў 1993 г. скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін.

З 1993 - 1994 - спецыяліст I катэгорыі, вядучы спецыяліст упраўлення рэгулявання і каардынацыі знешніх эканамічных сувязяў Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па знешніх эканамічных сувязях, г. Мінск.

З 1994 - 1995 - начальнік аддзела па рабоце з міжнароднымі эканамічнымі арганізацыямі ўпраўлення міжнародных эканамічных адносін Міністэрства знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь, г. Мінск.

З 1995 - 1996 - намеснік начальніка ўпраўлення міжнародных эканамічных адносін - начальнік аддзела па рабоце з міжнароднымі эканамічнымі арганізацыямі Міністэрства знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь, г. Мінск.

З 1996 - 1998 - Пастаяннае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у г. Жэневе.

З 1998 - 1999 - галоўны спецыяліст аддзела па рабоце з міжнароднымі эканамічнымі арганізацыямі ўпраўлення міжнародных эканамічных адносін Міністэрства знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь, г. Мінск.

З 1999 - 2000 - першы сакратар, саветнік упраўлення шматбаковых эканамічных арганізацый Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, г. Мінск.

З 2000 - 2002 - начальнік аддзела па рабоце з СГА упраўлення тарыфнага рэгулявання і работы з СГА Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, г. Мінск.

З 2002 - 2003 - начальнік аддзела Сусветнай гандлёвай арганізацыі дэпартамента каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, г. Мінск.

З чэрвеня - верасень 2003 - намеснік дырэктара дэпартамента каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, г. Мінск.

З 2003 - 2004 - намеснік дырэктара дэпартамента - начальнік упраўлення рэгулявання знешнеэканамічнай дзейнасці дэпартамента каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, г. Мінск.

З 2004 - 2006 - намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення рэгулявання знешнеэканамічнай дзейнасці галоўнага ўпраўлення каардынацыі знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, г. Мінск.

З 2006 - 2011 - намеснік дырэктара дэпартамента - начальнік упраўлення знешнегандлёвай палітыкі дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, г. Мінск.

З 2011 - 2016 - намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь, г. Мінск.

З чэрвеня 2016 па цяперашні час - дырэктар дэпартамента гандлёвай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі, г. Масква.

Валодае французскай, англійскай і нямецкай мовамі.

Дзяржаўныя ўзнагароды: медаль «За працоўныя заслугі», медаль «За ўнёсак у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» I ступені