Вход
Намеснікам дырэктара дэпартамента інфармацыйных тэхналогій ЕЭК прызначаны Павел Ткач

Намеснікам дырэктара дэпартамента інфармацыйных тэхналогій ЕЭК прызначаны Павел Ткач

3f81a59f-5191-481c-84ae-0985fb6f7050.jpg
01.06.2020

Павел Мікалаевіч ​Ткач нарадзіўся 15 лістапада 1978 года. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці «Тэлекамунікацыйныя сістэмы».

Працоўны шлях пачаў у 2001 годзе на пасадзе інжынера электрасувязі Мінскай тэлефонна-тэлеграфнай станцыі. У 2007-2011 гадах працаваў начальнікам сектара тэлебачання, радыёсувязі і радыёвяшчання ўпраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. У 2011-2017 гадах займаў розныя пасады ў аддзеле інфарматызацыі і сувязі Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 2017 года перайшоў на працу ў Еўразійскую эканамічную камісію. На пасадзе памочніка Старшыні Калегіі ЕЭК курыраваў рэалізацыю праектаў офіса кіравання лічбавымі ініцыятывамі.​