Вход
5 снежня гэтага года заканчваецца тэрмін маркіроўкі рэшткаў вырабаў з натуральнага футра

5 снежня гэтага года заканчваецца тэрмін маркіроўкі рэшткаў вырабаў з натуральнага футра

01.12.2016

5 снежня гэтага года заканчваецца тэрмін маркіроўкі рэшткаў вырабаў з натуральнага футра. За абарачэнне немаркіраваных тавараў прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.

Адзіная сістэма маркіроўкі тавараў у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) прызначана для барацьбы з «шэрымі» вытворцамі і нелегальным абарачэннем тавараў. Пратэставаць праект у пілотным рэжыме было вырашана на футрах і іншых вырабах з футра, дзе доля нелегальнага абароту ацэньвалася прыкладна ў 70-80%.

Пілотны праект стартаваў 1 красавіка гэтага года.  Да ратыфікацыі пагаднення усімі краінамі ЕАЭС удзел у ім з'яўляўся добраахвотным. Для маркіроўкі вырабаў з футра былі ўведзены спецыяльныя RFID-меткі (Radio Frequency IDentification). Яны ўяўляюць сабой прыладу з мікрачыпам, на якім захоўваецца інфармацыя аб вырабе. У ЕАЭС з 12 жніўня гэтага года маркіроўка вырабаў з футра стала абавязковай.

На думку міністра па гандлі ЕЭК Веранікі Нікішынай, увядзенне гэтай меры ў рамках барацьбы з кантрафактам цалкам сябе апраўдала.

«За паўтара месяца дзеяння Пагаднення замоўлена і выраблена ўжо каля 6 млн кантрольных знакаў, што ў 16 разоў перавышае афіцыйную статыстыку Расстата па абароце вырабаў з футра за 2015, а таксама ў 2 разы больш прагнозаў галіновых асацыяцый па рэалізацыі прадукцыі на 2016 год. Рознічная рэалізацыя вырабаў з футра ў 2,5 раз перавысіла паказчык маркетынгавых даследаванняў за аналагічны перыяд 2015 года.

Неабходна адзначыць, што ўпершыню за тры месяцы абавязковай маркіроўкі тавараў вырас аб'ём рынку вырабаў з футра. У Расійскай Федэрацыі рост легальнага абароту тавараў склаў 488%, а доля «абялення» рынку дасягнула 244%», - адзначае Вераніка Нікішына. Такім чынам, ужо зараз рост легальнага абароту тавараў склаў 859%. У інфармацыйнай сістэме расійскага боку зарэгістравалася каля 7700 суб'ектаў.  Пры гэтым 20% удзельнікаў рынку (якія раней не  прадстаўлялі справаздачнасць у падатковыя органы) легалізавалі свой бізнес.

Патрабаванні аб маркіроўцы вырабаў з футра не распаўсюджваюцца на фізічных асоб, якія ўвезлі іх з-за мяжы ў якасці тавараў для асабістага карыстання або набылі ў рамках рознічнага гандлю ў краінах ЕАЭС. Пагадненне рэгулюе толькі пытанні прадпрымальніцкай дзейнасці.