Вход
Міжурадсавет даручыў краінам ЕАЭС прыняць меры па ліквідацыі бар'ераў на ўнутраным рынку

Міжурадсавет даручыў краінам ЕАЭС прыняць меры па ліквідацыі бар'ераў на ўнутраным рынку

02.02.2020

Такое распараджэнне прынята 31 студзеня на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Алматы.

Раней у сваім Звароце да кіраўнікоў дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Старшыня Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета Аляксандр Лукашэнка адзначаў неабходнасць «засяродзіць сумесныя намаганні на поўнай ліквідацыі бар'ераў, максімальным скарачэнні выключэнняў і абмежаванняў на рынках ЕАЭС, прадухіленні магчымасці ўзнікнення новых відаў перашкод для стварэння свабоднага канкурэнтнага асяроддзя».

З 2016 года Камісія сумесна з дзяржавамі ЕАЭС кваліфікавала 59 гандлёвых бар'ераў, 43 з іх краіны Саюза ліквідавалі. Бар'еры, якія не адпавядаюць праву Саюза, падлягаюць неадкладнай ліквідацыі. Паводле экспертных ацэнак, станоўчы эфект для бізнесу ад ліквідаваных бар'ераў складае каля 250 млн дол. ЗША.

Выключэнні і абмежаванні ліквідуюцца пасля прыняцця планаў мерапрыемстваў («дарожных карт»), актаў Саюза, міжнародных дагавораў і пагадненняў. З 2016 года ў ЕАЭС было ліквідавана восем абмежаванняў з 45, а таксама пяць выключэнняў з 19. Неабходнасць іх ліквідацыі была вызначана дзяржавамі Саюза. Стратэгічныя напрамкі далейшай інтэграцыі да 2025 года, якія зараз распрацоўваюцца Камісіяй сумесна з краінамі ЕАЭС, змяшчаюць мерапрыемствы і дзеянні, якія дазволяць ліквідаваць яшчэ 11 абмежаванняў і адно выключэнне.