Вход
ЕЭК падаўжае нулявую стаўку мыты на лісты для абліцоўвання з трапічных парод дрэва і на часткі для газавых турбін

ЕЭК падаўжае нулявую стаўку мыты на лісты для абліцоўвання з трапічных парод дрэва і на часткі для газавых турбін

02.03.2016

1 сакавіка на чарговым пасяджэнні Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняла рашэнне падоўжыць дзеянне нулявой стаўкі ўвазной мытнай пошліны на лесаматэрыялы і лісты для абліцоўвання з трапічных парод дрэва – макорэ, анергіі, кота, іпэ, імбаі, ціку, цэдра – таўшчынёй не больш за 1 мм. Такія матэрыялы выкарыстоўваюцца ў мэблевай прамысловасці.

«Нулявая стаўка мыты будзе дзейнічаць да канца мая 2019 года, патлумачыла Міністр па гандлі ЕЭК Вераніка Нікішына. – Мы лічым, што на фоне крызісных з'яваў у эканоміках краін ЕАЭС падаўжэнне тэрміну дзеяння зніжанай стаўкі падтрымае вытворцаў мэблі, дазваляючы не павышаць выдаткі на закупкі сыравіны, якая ў краінах Саюза не вырабляецца. У выніку гэта мера павінна падтрымаць цэнавую канкурэнтаздольнасць мэблі, што вырабляецца ў краінах ЕАЭС».

Сёння на такія лесаматэрыялы таксама дзейнічае нулявая стаўка мыты.

Таксама Калегія ЕЭК прыняла рашэнне падоўжыць дзеянне нулявой стаўкі ўвазной мыты на часткі для газавых турбін магутнасцю ад 5000 кВт да 50 000 кВт да канца 2021 года.

Рашэнне распаўсюджваецца, напрыклад, на камплекты статарных і працоўных лапатак для турбін высокага ціску, камплекты частак камеры згарання, кантролеры сістэм кіравання.

Рашэнне набывае сілу праз 30 дзён з даты афіцыйнага апублікавання.