Вход
ЕЭК ухваліла праект пагаднення па каштоўных металах і камянях

ЕЭК ухваліла праект пагаднення па каштоўных металах і камянях

03.10.2018
На пасяджэнні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) 2 кастрычніка разгледжаны пытанні ў сферах гандлю і цыфравізацыі эканомік краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).
Калегія ЕЭК ухваліла праект Пагаднення паміж саюзнымі дзяржавамі аб асаблівасцях аперацый з каштоўнымі металамі і камянямі ў рамках ЕАЭС. Ён будзе накіраваны на ўнутрыдзяржаўныя працэдуры ў дзяржавы-члены.
Рэалізацыя пагаднення дазволіць краінам ЕАЭС узаемна прызнаваць прабiрныя клеймы, што забяспечыць свабоднае абарачэнне ў Саюзе ювелірных вырабаў. Такім чынам, будзе ліквідавана перашкода, якая змяшчаецца ў «дарожнай карце» па ўстараненні выключэнняў і абмежаванняў на ўнутраным рынку ЕАЭС на 2018-2019 гады.
Дакумент закліканы гарманізаваць прававое рэгуляванне ў сферы абарачэння на ўнутраным рынку ЕАЭС каштоўных металаў, камянёў і вырабаў з іх.
У адпаведнасці з пагадненнем, праверку вытворчасцяў ювелірных вырабаў упаўнаважаныя органы змогуць праводзіць не толькі па заяве грамадзян або органаў сваёй краіны аб парушэнні нарматыўных патрабаванняў, але і на падставе звароту любой дзяржавы ЕАЭС, якая выявіла парушэнні.
Наступным крокам па рэалізацыі патэнцыялу рынку ювелірных вырабаў ЕАЭС стане стварэнне еўразійскага ювелірнага брэнда. Прапрацоўка гэтага праекта вызначыць сегменты рынку каштоўных металаў, камянёў і вырабаў з іх дзяржаў-членаў, якія валодаюць патэнцыялам убудавання ва ўнутрысаюзны кааперацыйны ланцужок за кошт краінавай спецыялізацыі.
Гэтыя і іншыя пытанні развіцця ўнутранага рынку ювелірных вырабаў Саюза абмяркуюць удзельнікі рынка, краіны ЕАЭС і эксперты на форуме «Еўразійскі тыдзень – 2018».
Калегія ЕЭК зацвердзіла План мерапрыемстваў па рэалізацыі другога этапу Стратэгіі развіцця трансгранічнай прасторы даверу ЕАЭС. Стратэгія вызначае ключавыя мэты, задачы і прынцыпы развіцця трансгранічнай прасторы даверу ў Саюзе для масавага выкарыстання юрыдычную сілу электронных дакументаў, якія маючь юрыдычную сілу, і сервісаў пры міждзяржаўным інфармацыйным узаемадзеянні дзяржаў-членаў.
Рэалізаваць стратэгію мяркуецца ў рамках трох этапаў. Асноўным вынікам другога этапу павінна стаць забеспячэнне магчымасці такога ўзаемадзеяння юрыдычных асобаў (гаспадарчых суб'ектаў) дзяржаў-членаў паміж сабой і з нацыянальнымі ўпаўнаважанымі органамі.