Вход
Стартаваў анлайн-курс аб еўразійскай інтэграцыі ад ЕЭК

Стартаваў анлайн-курс аб еўразійскай інтэграцыі ад ЕЭК

07.07.2020

Сёння Еўразійская эканамічная камісія запусціла анлайн-курс «ЕАЭС: што гэта і як працуе» ў адкрытай сістэме электроннай адукацыі «Універсарыум». Курс будзе даступны 24/7. Пры паспяховым праходжанні тэстаў па выніках навучання будзе выдавацца бясплатны сертыфікат.

Анлайн-курс падзелены на восем модуляў. Аўтарамі лекцый сталі больш за 30 экспертаў з ЕЭК. Першы модуль прысвечаны тэарэтычным асновам эканамічнай інтэграцыі, гісторыі, эканоміцы, міжнародным адносінам і праву ЕАЭС.

У другім разглядаюцца асновы функцыянавання Мытнага саюза, а таксама інструменты ў дапамогу экспарцёрам і імпарцёрам – інстытут упаўнаважанага эканамічнага аператара, механізм «адзінага акна» і адзіны рэестр аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці. Трэці модуль дае ўяўленні аб прамысловай і аграпрамысловай палітыцы ЕАЭС, тэхнічным рэгуляванні і СФС-мерах.

Чацвёрты модуль прысвечаны створаным у ЕАЭС для прадпрымальнікаў інструментам абароны сваіх правоў, у прыватнасці, правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці. Асобныя лекцыі распавядаюць аб агульных правілах канкурэнцыі на трансгранічных рынках, аб працэдуры ацэнкі рэгулюючага ўздзеяння і аб ліквідацыі перашкод на ўнутраным рынку Саюза.

У пятым і шостым модулях разглядаюцца рэжымныя палажэнні пры гандлі паслугамі, заснаванні і дзейнасці, агульны фінансавы рынак і адзіны рынак працы.


У сёмым модулі закранаюцца агульныя рынкі энергарэсурсаў, транспартных паслуг, лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў.

У восьмым модулі слухачы даведаюцца, якія прэферэнцыі атрымліваюць вытворцы ЕАЭС у рамках гандлёвых пагадненняў Саюза з трэцімі краінамі, а таксама як у ЕАЭС абараняюць ад нядобрасумленных вытворцаў з-за мяжы з дапамогай такіх інструментаў, як антыдэмпінгавыя, спецыяльныя ахоўныя і кампенсацыйныя меры, а таксама лічбавай маркіроўкі тавараў.​