Вход
Міністр ЕЭК Таццяна Валавая: «Дыялог з Чылі стаў шырокафарматным і набірае новую дынаміку»

Міністр ЕЭК Таццяна Валавая: «Дыялог з Чылі стаў шырокафарматным і набірае новую дынаміку»

01.03.2017

1 сакавіка ў Еўразійскай эканамічнай камісіі член Калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Таццяна Валавая і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Чылі ў Расійскай Федэрацыі Радрыга Хасэ Ньета Матуран абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця гандлёва-эканамічнага партнёрства краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і Рэспублікі Чылі. Удзельнікі сустрэчы выказалі задавальненне тэмпамі развіцця супрацоўніцтва ў фармаце ЕАЭС – Чылі.

«Наш дыялог з Чылі стаў шырокафарматным і набірае новую дынаміку. Чылійскія партнёры ўжо актыўна ўзаемадзейнічаюць з усімі профільнымі блокамі ЕЭК. Мы правялі серыю тэматычных семінараў для чылійскіх бізнесменаў, дзякуючы якім ім сталі больш зразумелымі правілы выхаду і працы на рынках краін Саюза. Супольная рабочая група сталася добрай пляцоўкай для прасоўвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва краін ЕАЭС і Чылі», – адзначыла Таццяна Валавая.

Радрыга Хасэ Ньета наведаў штаб-кватэру ЕЭК на наступны дзень пасля ўручэння даверчай граматы. Падчас сустрэчы ён падкрэсліў важнасць дзелавога супрацоўніцтва з краінамі ЕАЭС і заявіў аб тым, што пастаянны дыялог з Камісіяй стане адным з прыярытэтных напрамкаў яго дзейнасці ў якасці новага Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Чылі ў Расійскай Федэрацыі.

У чэрвені 2015 года на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж ЕЭК і Урадам Чылі. Адбыліся два пасяджэнні сумеснай рабочай групы паміж Камісіяй і чылійскім урадам, сустаршынёй якой ад ЕЭК з'яўляецца Таццяна Валавая. На трэцім пасяджэнні, якое пройдзе ў сакавіку ў Сант'яга, бакі азнаёмяць адзін аднаго з пералікам тавараў, экспарт якіх уяўляе ўзаемную цікавасць.