Вход
Часовае пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і Іранам пачне функцыянаваць да канца года

Часовае пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і Іранам пачне функцыянаваць да канца года

01.06.2017

Параметры і магчымыя тэрміны падпісання часовага пагаднення, якое вядзе да ўтварэння зоны свабоднага гандлю (ЗСГ) паміж Еўразійскім эканамічным саюзам (ЕАЭС) і Ісламскай Рэспублікай Іран, абмеркавалі член Калегіі (міністр) па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Вераніка Нікішына і міністр камунікацый і інфармацыйных тэхналогій Ірана Махмуд Ваэзі на пляцоўцы Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму 1 чэрвеня.

Часовае пагадненне аб ЗСГ ахоплівае не ўвесь гандаль, а толькі абмежаваную частку таварнай наменклатуры, якая ўяўляе найбольшую экспартную цікавасць для бакоў. У выпадку, калі краіны ЕАЭС і Іран палічаць прэферэнцыйны гандаль эфектыўным, то ў далейшым магчымы пераход да паўнафарматнай зоны свабоднага гандлю. 

Мяркуецца, што пагадненне пачне функцыянаваць да канца года.

Паводле ацэнак экспертаў, пры пераходзе да свабоднага гандлю паміж Саюзам і Іранам агульныя аб'ёмы экспарту дзяржаў ЕАЭС могуць вырасці на 73%. Пры гэтым 83,1% агульнага павелічэння аб'ёму паставак, які  прагназуецца, прыйдзецца на нясельскагаспадарчыя тавары, такія як медыкаменты, папера, адзенне, прадукцыя сталеліцейнай прамысловасці, розныя віды механічнага і электрычнага абсталявання, аўтамабілі і інш. 

«Прагнозныя паказчыкі па экспарце кажуць аб прадуктыўным будучым супрацоўніцтве паміж нашымі краінамі, ‒ адзначыла Вераніка Нікішына. ‒ Па стане на 2016 год тавараабарачэнне паміж краінамі ЕАЭС і Іранам склала больш за 3 млрд дол.  ЗША, і ёсць вялікі патэнцыял не толькі для яго далейшага росту, але і дыверсіфікацыі. Мы імкнёмся да таго, каб часовае пагадненне аб ЗСГ забяспечыла ўсе неабходныя ўмовы для рэалізацыі гэтага патэнцыялу».

На сённяшні дзень краіны Саюза пастаўляюць у Іран пшаніцу, ячмень, кукурузу, алей, сталёвы пракат, грузавікі, лесаматэрыялы, паперу. 

Махмуд Ваэзі пацвердзіў гатоўнасць Ірана працягваць перамовы па часовым пагаднення аб ЗСГ і адзначыў высокі патэнцыял супрацоўніцтва бакоў.