Вход
Вынікі ЕМУС

Вынікі ЕМУС

10.04.2020
10 красавіка прайшло пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета ў фармаце відэаканферэнцыі.
Члены ЕМУС прынялі пакет мер у Еўразійскім эканамічным саюзе па забеспячэнні жыццёва важных патрэбнасцяў насельніцтва, падтрыманні ўзаемнага гандлю, свабоды руху тавараў ва ўмовах пандэміі COVID-19 і стварэнні ўмоў для наступнага эканамічнага росту.
Былі разгледжаны Стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года.
Таксама было прынята рашэнне аб стварэнні механізму прымянення сертыфіката аб паходжанні серыйнай прадукцыі, якая вырабляецца на тэрыторыі Рэспублікі Казахстан.
ЕМУС даручыў Калегіі ЕЭК сумесна з урадамі краін ЕАЭС падрыхтаваць акты аб змяненнях права ЕАЭС у сферы міжнароднага электроннага гандлю.  Іншымі словамі, сфарміраваць эфектыўныя механізмы комплекснага прававога рэгулявання ў гэтай галіне.
Механізмы закрануць тавары, якія набываюцца на замежных інтэрнэт-пляцоўках і ўвозяцца ў адрас фізічных і юрыдычных асоб, іх вылучэнне ў асобную катэгорыю і ўсталяванне ў дачыненні да іх шэрагу асаблівасцяў.
Члены Міжурадсавета прынялі да ведама даклад «Аб макраэканамічнай сітуацыі ў дзяржавах-членах Еўразійскага эканамічнага саюза і прапановах па забеспячэнні ўстойлівага эканамічнага развіцця».
Пазачарговае пасяджэнне ЕМУС запланавана на 23 красавіка, яно пройдзе ў рэжыме відэаканферэнцыі.