Вход
Праблемы на межах у ЕАЭС будуць вырашацца больш аператыўна

Праблемы на межах у ЕАЭС будуць вырашацца больш аператыўна

IMG_7466.jpg
10.07.2020

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі на пасяджэнні 10 ліпеня распарадзіўся стварыць камітэт для ліквідацыі спрэчных сітуацый, звязаных з перамяшчэннем тавараў у Еўразійскім эканамічным саюзе. 

Камітэт узначаліць Старшыня Калегіі ЕЭК Міхаіл Мясніковіч. У яго ўвойдуць кіраўнікі і намеснікі кіраўнікоў упаўнаважаных органаў дзяржаўнай улады краін Саюза, а таксама члены Калегіі ЕЭК Алег Панкратаў, Гегам Варданян, Цімур Жаксылыкаў, Віктар Назаранка, Андрэй Сляпнёў. 

Камітэт зоймецца распрацоўкай «дарожнай карты» па ліквідацыі рознагалоссяў, спрэчных сітуацый і забеспячэнні свабоды перамяшчэння тавараў у ЕАЭС. Дзяржавы Саюза да 27 ліпеня прадставяць у яе свае прапановы. 

Мяркуецца, што ў «дарожную карту» ўвойдуць крокі, накіраваныя на выключэнне або мінімізацыю кантрольных мерапрыемстваў у дачыненні да тавараў Саюза, якія перамяшчаюцца паміж дзяржавамі-членамі, у тым ліку на ўнутраных межах, на павышэнне ўзроўню ўзаемнага даверу да вынікаў кантрольных мерапрыемстваў на знешняй мяжы Саюза. Акрамя гэтага, у план будуць уключаны меры па забеспячэнні празрыстасці, уліку і кантролю за абаротам тавараў у Саюзе. 


«Дарожная карта» будзе прадстаўлена для зацвярджэння Саветам ЕЭК.