Вход
Набыў сілу Пратакол аб рэалізацыі абавязацельстваў Казахстана па ўдзелу ў СГА

Набыў сілу Пратакол аб рэалізацыі абавязацельстваў Казахстана па ўдзелу ў СГА

11.01.2016

11 студзеня 2016 года набыў сілу Пратакол, які рэгулюе ўвоз і перасоўванне ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) тавараў, якія ўвозяцца ў Казахстан па зніжаных мытных стаўках згодна з абавязацельствамі рэспублікі па ўступленні ў СГА. У Еўразійскую эканамічную камісію паступілі ноты ад усіх краін Саюза аб завяршэнні ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для набыцця Пратаколам сілы.

«Вельмі важна, што краіны Саюза вырашылі падтрымаць Казахстан у яго імкненні стаць членам Сусветнай гандлёвай арганізацыі і выпрацаваць такі падыход, які дазволіць Казахстану ў поўнай меры выканаць абавязацельствы па далучэнні і мінімізаваць рызыкі, якія ўзнікаюць для рынкаў краін Саюза, – заявіў Член Калегіі (Міністр) па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў. Пратакол, які набывае сілу, надзвычай важны для захавання агульнага рынку тавараў і канкурэнтнага асяроддзя ў ЕАЭС».

У адпаведнасці з дакументам, тавары, увезеныя ў Казахстан са зніжанай мытай, будуць выпускацца ў абарачэнне толькі на казахстанскі рынак. Каб тавар атрымаў статус «тавар ЕАЭС» і яго можна было пастаўляць у іншыя краіны Саюза, імпарцёр павінен будзе адразу пры ўвозе ў ЕАЭС выплаціць ўвазныя мыты па стаўках Адзінага мытнага тарыфу (АМТ).

«Такі падыход дазволіць Казахстану ў поўнай меры выканаць абавязацельствы па далучэнні да СГА ў частцы тарыфнай лібералізацыі, пры гэтым узровень тарыфнай абароны для прадпрымальнікаў з астатніх краін Саюза не знізіцца, – падкрэсліў Андрэй Сляпнёў. Істотнага дадатковага абцяжарання для пастаўшчыкоў гэта таксама не створыць. Гэта ўзважанае і справядлівае рашэнне. У далейшым ЕЭК прапрацуе магчымасці знізіць некаторыя мытныя стаўкі АМТ да ўзроўню абавязацельстваў Казахстана, каб скараціць лік тавараў-выключэнняў».

Рэспубліка Казахстан ўзяла абавязацельства не дапускаць вывазу ў іншыя краіны ЕАЭС тавараў са спісу выключэнняў, якія былі ўвезены з паніжанымі мытнымі стаўкамі. Для гэтага будзе створана спецыяльная сістэма ўліку на базе электронных рахункаў-фактур (ЭРФ) і наладжаны абмен звесткамі аб такіх таварах паміж упаўнаважанымі органамі краін ЕАЭС у рэжыме рэальнага часу. Сістэма ЭРФ запрацуе ў 2016 годзе.

Пастаўшчыкі тавараў са спісу выключэнняў пры дастаўцы прадукцыі з Казахстана ў іншыя краіны Саюза будуць уносіць дадзеныя ў сістэму ўліку з прывязкай да дадзеных мытні аб стаўцы, па якой тавары былі ўвезены з трэціх краін. Пры перамяшчэнні ў іншыя краіны Саюза будзе неабходны спецыяльны таварасуправаджальны дакумент.

Мытны кантроль на ўнутраных межах не аднаўляецца, але кантрольныя службы будуць сачыць за пастаўкамі тавараў-выключэнняў у рамках сваіх паўнамоцтваў, а мытныя службы могуць прымяняць сродкі кантролю пасля выпуску (посткантролю).

«Такім чынам, тавары, якія ўвозяцца з мытнымі стаўкамі, вызначанымі для тавараў ЕАЭС, могуць свабодна абарачацца на агульным рынку Саюза. Паніжаныя мытныя стаўкі дзейнічаюць толькі для тавараў, прызначаных для рынку Казахстана, і яны не могуць свабодна пастаўляцца на рынкі іншых краін. Мы лічым такі падыход справядлівым. Гэта абмежаванне ў прынцыпе аналагічна таму, што дзейнічае, напрыклад, для тавараў, якія змяшчаюцца на так званыя свабодныя склады», – заявіў Міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.

Акрамя таго, Рэспубліка Казахстан узяла абавязацельства не дапускаць вывазу тавараў, якія падлягаюць ветэрынарнаму кантролю. Гаворка ідзе аб тых таварах, у дачыненні да якіх прымяняюцца патрабаванні, адрозныя ад патрабаванняў ЕАЭС, а таксама аб вырабленай з іх прадукцыі. Для гэтага будзе задзейнічана аўтаматызаваная сістэма прасочвання такіх тавараў і наладжаны інфармацыйны абмен паміж спецыялізаванымі сістэмамі краін Саюза.