Вход
Калегія ЕЭК зацвердзіла Правілы рэалізацыі агульных працэсаў у сферы інфармацыйнага забеспячэння санітарных мер

Калегія ЕЭК зацвердзіла Правілы рэалізацыі агульных працэсаў у сферы інфармацыйнага забеспячэння санітарных мер

12.02.2020

Мэтай гэтага рашэння з'яўляецца стварэнне інфармацыйных рэсурсаў для забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва ў Еўразійскім эканамічным саюзе.

У адпаведнасці з правіламі рэалізацыі ў рамках інтэграванай інфармацыйнай сістэмы Саюза будзе ажыццяўляцца аўтаматызаваны абмен паміж упаўнаважанымі органамі краін ЕАЭС дадзенымі па трох накірунках: аб выдадзеных сведчаннях аб дзяржаўнай рэгістрацыі прадукцыі; аб выяўленні інфекцыйных і масавых неінфекцыйных хвароб (атручэнняў) і распаўсюджванні на мытнай тэрыторыі Саюза прадукцыі, небяспечнай для жыцця, здароўя чалавека і навакольнага асяроддзя, а таксама аб прынятых санітарных мерах; аб увядзенні часовых санітарных мер.

Рэалізацыя агульных працэсаў у сферы санітарных мер дапаможа аператыўна інфармаваць аб узнікненні пагроз і надзвычайных сітуацый санітарна-эпідэміялагічнага характару, прымаць своечасовыя санітарныя меры, а таксама не дапусціць увоз, абарачэнне і транзіт небяспечнай прадукцыі, якая падлягае дзяржаўнаму санітарна-эпідэміялагічнаму нагляду.

Павысіцца эфектыўнасць узаемадзеяння паміж упаўнаважанымі органамі і органамі краін Саюза, якiя выконваюць кантрольна-наглядныя функцыі, уключаючы мытныя органы. Звесткі ў сферы прымянення санітарных мер стануць больш даступнымі. З'явіцца магчымасць выкарыстоўваць інфармацыю з баз дадзеных для аналітычнай апрацоўкі і статыстычнага аналізу ў мэтах эпідэміялагічнага прагназавання і папярэджання ўспышак захворванняў.