Вход
Краіны ЕАЭС прасунуліся ва ўзгадненні Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай інтэграцыі

Краіны ЕАЭС прасунуліся ва ўзгадненні Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай інтэграцыі

14.02.2020

На нарадзе членаў Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі па дапрацоўцы праекта Стратэгічных напрамкаў еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года бакі ўзгаднілі яшчэ шэраг пазіцый дакумента. Абмеркаванне прайшло 14 лютага ў штаб-кватэры ЕЭК у Маскве.

Раней Еўразійскі міжурадавы савет даручыў урадам дзяржаў Саюза разам з ЕЭК забяспечыць дапрацоўку дакумента і ўнесці яго на разгляд Міжурадсавета ў красавіку.

«Мы выпрацоўваем канкрэтныя фармулёўкі, канкрэтныя мерапрыемствы, якія будуць спрыяць рэальнаму развіццю Саюза», – падкрэсліў Старшыня Калегіі ЕЭК Міхаіл Мясніковіч, адкрываючы нараду.

Ён дадаў, што за два тыдні атрымалася істотна прасунуцца і ўзгадніць каля 50 пазіцый праекта.

Удзельнікі нарады абмеркавалі мерапрыемствы, якія датычацца ліквідацыі бар'ераў і зняцця абмежаванняў, мытнага рэгулявання, механізмаў і гарантый забеспячэння якасці і бяспекі тавараў, абароны правоў спажыўцоў, і іншыя. Намеснікі кіраўнікоў урадаў прыйшлі да кансэнсусу па шэрагу няўзгодненых раней пазіцый.

Праект Стратэгічных напрамкаў еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года падрыхтаваны ўслед за Дэкларацыяй аб далейшым развіцці інтэграцыйных працэсаў у ЕАЭС, якую Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет зацвердзіў напрыканцы 2018 года.

Стратэгічныя напрамкі вызначаюць асноўныя арыенціры інтэграцыйнай палітыкі. У праекце раскрываюцца меры і механізмы, якія дазволяць у перспектыве завяршыць фарміраванне нарматыўна-прававых асноў супрацоўніцтва дзяржаў ЕАЭС, павысіць выканальніцкую дысцыпліну наднацыянальных і нацыянальных інстытутаў Саюза, забяспечыць гарманізацыю і сінхранізацыю падыходаў дзяржаў-членаў да вызначэння і рэгулявання новых напрамкаў супрацоўніцтва.

Дакумент у пэўнай ступені выходзіць за рамкі дзеючага Дагавора аб ЕАЭС. Сярод новых напрамкаў – развіццё зялёных тэхналогій, аднаўляльных крыніц энергіі, эканамічныя аспекты ў сферы аховы здароўя, турызму, адукацыі і навукі.

Пасля ўхвалення дакумента Міжурадсаветам яго плануецца зацвердзіць на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў маі 2020 года.

У абмеркаванні прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер-міністр Рэспублікі Арменія Мгер Грыгаран, намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Казахстан Аліхан Смаілаў, віцэ-прэм'ер-міністр Кыргызскай Рэспублікі Эркін Асрандыеў, намеснік Старшыні Ўрада Расійскай Федэрацыі Аляксей Аверчук, а таксама члены Калегіі ЕЭК.