Вход
Падтрымка праекта «ЯМАЛ ЗПГ» і аснашчэнне аўтамабіляў хуткай дапамогі сучаснымі сістэмамі дапамогі хворым: вынікі Савета ЕЭК 16 лютага

Падтрымка праекта «ЯМАЛ ЗПГ» і аснашчэнне аўтамабіляў хуткай дапамогі сучаснымі сістэмамі дапамогі хворым: вынікі Савета ЕЭК 16 лютага

150615_003.JPG
16.02.2018

Рашэннi аб прадаўжэнні нулявой стаўкі ўвазной мытнай пошліны Адзінага мытнага тарыфу Еўразійскага эканамічнага саюза (АМТ ЕАЭС) у дачыненні да тэрэфталевай кіслаты і яе соляў, бяспошлінным увозе на тэрыторыю РФ абсталявання для праекта «Ямал ЗПГ», унясенні змен у некаторыя тэхнічныя рэгламенты і палажэнне аб парадку ажыццяўлення санітарна-эпідэміялагічнага нагляду прыняты на Савеце ЕЭК 16 лютага. Акрамя таго, абмяркоўваўся шэраг іншых пытанняў інтэграцыйнага парадка ЕАЭС. У прыватнасці, вырашана, што III Міжнародны выставачны форум «Еўразійскi тыдзень» пройдзе ў кастрычніку 2018 года ў Арменіі.

Прынята рашэнне вызваліць ад увазных мытных пошлін шэраг тавараў, якiя ўвозяцца ў Расію для рэалізацыі праекта «Ямал ЗПГ». У спіс, зацверджаны рашэннем Савета ЕЭК, увайшло тэхналагічнае абсталяванне і камплектуючыя, сярод іх – ёмістасці для сціснутага або звадкаванага газу, трубы, газавыя турбіны і г.д. Дзеянне рашэння распаўсюджваецца на праваадносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2017 года з улікам фактычнай даты пачатку рэалізацыі праекта «Ямал ЗПГ».

Праект «Ямал ЗПГ» уяўляе сабой будаўніцтва інтэграванага комплекса па звадкаванні прыроднага газу (ЗПГ) на рэсурснай базе Паўднёва-Тамбейскага радовішча, размешчанага на паўночным усходзе паўвострава Ямал. Яго рэалізацыя прадугледжвае пастаўкі ўнікальнага імпартнага абсталявання, аналагі якога не вырабляюцца на тэрыторыі ЕАЭС і якое ўвозіцца ў РФ у адзінкавых экземплярах.

Рашэнне Савета ЕЭК значна знізіць выдаткі пры ўвозе на мытную тэрыторыю ЕАЭС неабходнага абсталявання, камплектуючых і запасных частак. Акрамя гэтага, выкарыстанне ўнікальнага абсталявання і арыгінальных запасных частак да яго забяспечыць вытворчую і экалагічную бяспеку прадпрыемства і яго навакольнай экасістэмы, саму вытворчасць прадукцыі, а таксама выкананне абавязацельстваў ААТ «Ямал ЗПГ» па падпісаных кантрактах.

Прадоўжаны тэрмін дзеяння нулявой стаўкі ўвазной мытнай пошліны АМТ ЕАЭС у дачыненні да тэрэфталевай кіслаты і яе соляў па 31 снежня 2019 года ўключна.

Раней стаўка была зніжана з 5% да 0% рашэннем Савета Камісіі на перыяд з 1 студзеня 2016 года па 31 снежня 2017 года ўключна.

Тэрэфталевая кіслата (код 2917 36 000 0 ТН ЗЭД ЕАЭС) з'яўляецца сыравінай для вытворчасці поліэтылентэрэфталату, які, у сваю чаргу, выкарыстоўваецца пры вырабе прэформ для пластыкавых бутэлек, плёнак і пакавальнай тары ў тэкстыльнай і харчовай прамысловасці.

Адзіным вытворцам тэрэфталевай кіслаты ў Саюзе з'яўляецца ТАА «Палiэф», размешчанае ў Рэспубліцы Башкартастан. Магутнасці прадпрыемства дазваляюць вырабляць 270 тыс. т рэчыва ў год. Пры гэтым у 2016 годзе сукупны аб'ём яе спажывання ў краінах Саюза склаў каля 500 тыс. т. Падаўжэнне тэрміну дзеяння нулявой стаўкі ўвазной мытнай пошліны акажа падтрымку канчатковым вытворцам і павысіць іх канкурэнтаздольнасць.

У бліжэйшыя гады аб'ёмы вытворчасці плануецца нарасціць за кошт будаўніцтва новых заводаў у Рэспубліцы Татарстан і Кабардзіна-Балкарскай Рэспубліцы.

Асноўныя спажыўцы тэрэфталевай кіслаты – ААТ «Палiэф», ААТ «Сібур-ПЭТФ», ЗАТ «Завод новых палімераў «Сенеж»», ЗАТ «Алка-Нафта», ААТ «Магілёўхімвалакно».

Прынята рашэнне аб унясенні зменаў у тэхнічны рэгламент Мытнага саюза «Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў» (ТР МС 018/2011), прыняты 9 снежня 2011 года.

Абноўлены тэхнічныя патрабаванні да колавых транспартных сродкаў з улікам прыняцця новых Правілаў ААН, удакладняюцца асобныя працэдуры ацэнкі адпаведнасці колавых транспартных сродкаў, уносяцца змены ў дачыненні да тэхнікі, якая перадаецца для мэтаў ліквідацыі надзвычайных сітуацый і наступстваў стыхійных бедстваў, уводзяцца абмежаванні па эксплуатацыі аўтамабіляў, якiя не аснашчаны зімовымі шынамі або прыладамі супрацьслiзгання. Акрамя таго, уведзены патрабаванні па абсталяванні аўтамабіляў хуткай дапамогі сучаснымі сістэмамі дапамогі хворым. Напрыклад, салоны аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі класаў В і С павінны быць абсталяваны сістэмай падачы медыцынскіх газаў з індыкацыяй значэння высокага ціску і сігналізацыяй крытычных значэнняў ціску ў сістэме, а таксама каляскай-каталкай для размяшчэння асноўных насілак на прыёмнай прыладзе.

Змены ўступяць у сілу па заканчэнні 180 каляндарных дзён з даты афіцыйнага апублікавання.

Унесены змены ў Палажэнне аб парадку ажыццяўлення дзяржаўнага санiтарна-эпiдэмiялагiчнага нагляду (кантролю) за асобамі і транспартнымі сродкамі, якія перасякаюць мытную мяжу ЕАЭС, а таксама за таварамі, якiя перамяшчаюцца праз мытную мяжу ЕАЭС і на мытнай тэрыторыі ЕАЭС.

Папярэдняя рэдакцыя палажэння не рэгламентавала правілы абмену інфармацыяй паміж упаўнаважанымі органамі краін Саюза ў выпадку выяўлення прадукцыі, якая не адпавядае нормам санітарнага кантролю. Дзеянні ўпаўнаважаных органаў улады рэгуляваліся нацыянальным заканадаўствам, якое не было гарманізавана ў рамках ЕАЭС.

У прынятай рэдакцыі палажэння ўдакладнена паслядоўнасць дзеянняў пры ўсталяванні неадпаведнасці падкантрольных тавараў актам Камісіі. Пазначаны тэрміны, адзначаны неабходны аб'ём інфармацыі, якая передаецца. Дакумент абавязвае кіраўніка тэрытарыяльнага падраздзялення органа кантролю не толькі прыняць меры, прадугледжаныя нацыянальным заканадаўствам, але і забараніць рэалізацыю прадукцыі, якая не адпавядае патрабаванням, усталяваным у ЕАЭС. Акрамя таго, уводзіцца абавязковае патрабаванне аб інфармаванні на працягу двух працоўных дзён упаўнаважаных органаў улады дзяржавы-члена Саюза, дзе знаходзіцца вытворца небяспечнага тавару. Звесткі аб прадукцыі, якая не адпавядае нормам і патрабаванням ЕАЭС, павінны стаць падставай для правядзення праверкі і ацэнкі рызык.

Ухвалены праект пагаднення аб парадку абарачэння ў рамках ЕАЭС прадукцыі, патрабаванні да якой не ўсталяваны тэхнічнымі рэгламентамі Саюза, і правілах забеспячэння бяспекі такой прадукцыі.

Пагадненне, якое ўвабрала ў сябе лепшыя міжнародныя, еўрапейскія і нацыянальныя практыкі, усталёўвае два розныя механізмы забеспячэння бяспекі: адзін – для прадукцыі, якая падпадае пад абавязковую сферу і ў дачыненні да якой яшчэ не ўведзены адзіныя тэхнічныя рэгламенты, другі – для прадукцыі, якая не ўваходзіць у адзіны пералік.

Дзяржавы-члены ўсталёўваюць у сваім заканадаўстве адказнасць за выпуск у абарачэнне небяспечнай прадукцыі, а ў выпадку выяўлення фактаў яе абарачэння размяшчаюць інфармацыю аб ёй у агульных інфармацыйных рэсурсах інтэграванай інфармацыйнай сістэмы Саюза.

Праект пагаднення перад падпісаннем будзе накіраваны ў дзяржавы-члены на ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, якія будуць праходзіць на працягу шасці месяцаў.

Прынята рашэнне аб правядзенні III Міжнароднага выставачнага форума «Еўразійскi тыдзень» 24-26 кастрычніка 2018 года ў Ерэване, Рэспубліка Арменія.

Кожны год форум праводзіцца ў адной з краін Саюза. У 2017 годзе ён прайшоў у Астане (Рэспубліка Казахстан). У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 2000 чалавек з 46 краін свету. 58% ад агульнай колькасці ўдзельнікаў складалі прадстаўнікі бізнесу, 24% - прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, 10% - з  інстытутаў развіцця, 5% - журналісты. У рамках дзелавой праграмы адбылося больш за 30 дыскусійных мерапрыемстваў па самых актуальных тэмах развіцця Саюза. Дзякуючы інтэрактыўнай сістэме прызначэння сустрэч на палях форуму прайшло больш за 450 перамоваў у фармаце B2B і падпісана 15 пагадненняў аб супрацоўніцтве.