Вход
Вынікі Савета ЕЭК: у ЕАЭС будзе ўведзена сістэма электронных аўтапашпартоў, дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі стануць бяспечней, у металургічнай галіне з'явіцца еўразійскі цэнтр інавацый

Вынікі Савета ЕЭК: у ЕАЭС будзе ўведзена сістэма электронных аўтапашпартоў, дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі стануць бяспечней, у металургічнай галіне з'явіцца еўразійскі цэнтр інавацый

17.05.2017

Пытанні ўвядзення ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) сістэмы электронных аўтапашпартоў, распрацоўкі нарматыўных актаў, якія рэгулююць агульныя рынкі лекаў і медыцынскіх вырабаў, зніжэння стаўкі ўвазной мытнай пошліны ў дачыненні да дубільных рэчываў і прэпаратаў для дублення абмяркоўваліся на пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) 17 мая. Акрамя таго, быў прыняты тэхнічны рэгламент «Аб бяспекі абсталявання для дзіцячых гульнявых пляцовак» і ўнесены змяненні ў некаторыя ранейшыя рашэнні Камісіі.

Віцэ-прэм'ер-міністр Урада Кыргызскай Рэспублікі Алег Панкратаў адзначыў, што пытанні, уключаныя ў парадак дня пасяджэння Савета ЕЭК, насілі разнапланавы характар. «Разам з тым іх рашэнне з'яўляецца неад'емнай умовай далейшага паступальнага развіцця інтэграцыйных працэсаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза. Падчас пасяджэння нам удалося прыйсці да кансенсусу па большасці пытанняў», – заявіў Алег Панкратаў па выніках пасяджэння. 

Савет ЕЭК прыняў тэхнічны рэгламент ЕАЭС «Аб бяспецы абсталявання для дзіцячых гульнявых пляцовак» . У ім устаноўлены патрабаванні да бяспекі абсталявання і пакрыццяў для дзіцячых гульнявых пляцовак і звязаных з імі працэсаў праектавання, вытворчасці, мантажу, эксплуатацыі, захоўвання, перавозкі і ўтылізацыі. У прыватнасці, канструкцыя абсталявання павінна забяспечваць яго трываласць і ўстойлівасць, мець абарону ад карозіі і старэння з улікам ступені агрэсіўнасці асяроддзя. У абсталяванні не павінна захраснуць цела або адзенне дзіцяці, не павінна быць вострых канцоў або беражкоў. Падрабязнасці. https://goo.gl/LN2oRP​  

Прыняты дакумент вызначае дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі як «спецыяльна абсталяваныя тэрыторыі, якія прызначаныя для гульні дзяцей і ўключаюць у сябе адпаведныя абсталяванне і пакрыццё» і распаўсюджваецца на дзіцячыя горкі, арэлі, пампавалкі, каруселі, канатныя дарогі, дзіцячыя мястэчкі, гульнявое абсталяванне, абсталяванне і элементы гарадкоў і гульнявых комплексаў, ударапаглынальныя пакрыцці.

У адпаведнасці з рашэннем Савета ЕЭК тэхрэгламент на абсталяванне для дзіцячых гульнявых пляцовак набудзе сілу ў лістападзе 2018 года.

Акрамя таго, унесены змяненні ў Адзіны пералік тавараў, якія падлягаюць ветэрынарнаму кантролю (нагляду).  Вывучыўшы практыку прымянення прававых актаў ЕАЭС у сферы ветэрынарнага кантролю, ЕЭК выявіла, што бабовая гародніна адсутнічалі ў адзіным пераліку, а кармавыя дабаўкі дэклараваліся пры ўвозе пад найменнямі, адрознымі ад найменняў кодаў ТН ЗЭД ЕАЭС.

Уключэнне тавараў у пералік дазволіць ажыццяўляць за імі ветэрынарны кантроль у мэтах захавання эпізаатычнага дабрабыту ў дзяржавах-членах Саюза. Бабовая гародніна і кармавыя дабаўкі выкарыстоўваюцца ў гадоўлі жывёлы, што з'яўляецца неад'емнай часткай працэсу вырошчвання жывёл. Ажыццяўленне ветэрынарнага кантролю на гэтым этапе, а таксама пры вытворчасці і перапрацоўцы прадукцыі жывёльнага паходжання дазволіць знізіць ветэрынарныя рызыкі і рэалізаваць прынцып нагляду за сельскагаспадарчай прадукцыі «ад поля да стала».

Па выніках абмеркавання падчас пасяджэння Савет ЕЭК прыняў рашэнне аб унясенні бабовай гародніны і кармавых дабавак у Адзіны пералік тавараў, якія падлягаюць ветэрынарнаму кантролю (нагляду).

6 мая ў краінах ЕАЭС пачаў дзейнічаць адзіны рынак лекавых сродкаў і медыцынскіх вырабаў . Члены Савета ЕЭК адзначылі важнасць стварэння нарматыўнай базы, якая забяспечвае эфектыўнасць функцыянавання рынкавых інстытутаў, адсутнасць бар'ераў, перашкод і абмежаванняў пры перамяшчэнні тавараў, бяспеку спажыўцоў і якасць вытворчасці. Калегіі ЕЭК даручана, сумесна з упаўнаважанымі органамі дзяржаў ЕАЭС, распрацаваць і прыняць у 2017-2019 гадах 25 дакументаў, 20 з якіх датычаць абарачэння лекавых сродкаў і 5 – абарачэння медыцынскіх вырабаў . Сярод іх – Патрабаванні да даследавання стабільнасці лекавых прэпаратаў і фармацэўтычных субстанцый; Правілы па вывучэнні дамешкаў у лекавых сродках і ўстанаўленні патрабаванняў да іх у спецыфікацыях; Правілы належнай практыкі вырошчвання, збору, захоўвання лекавай расліннай сыравіны (GACP); Правілы выдачы дазволу на правядзенне клінічных даследаванняў; Інструкцыя па падборы дозы лекавых прэпаратаў і інш. 

Нарматыўныя акты распрацуюць прадстаўнікі Беларусі, Казахстана і Расіі (8, 5 і 12 дакументаў, адпаведна). Пасля ўхвалення праектаў рабочымі групамі яны будуць размешчаны для публічнага абмеркавання на прававым партале ЕАЭС (https://goo.gl/QIDhCF​).

Савет ЕЭК яшчэ раз пацвердзіў неабходнасць увядзення ў краінах ЕАЭС сістэмы электронных аўтапашпартоў і прапанаваў урадам краін Саюза прыняць шэраг нарматыўных прававых актаў, неабходных для таго, каб забяспечыць хутчэйшы пачатак доследнай эксплуатацыі сістэмы і даць магчымасць выкарыстання электроннай інфраструктуры ўсім зацікаўленым асобам.

У прыватнасці, павінны быць вызначаны нацыянальныя органы, якія забяспечваюць узаемадзеянне з адміністратарам сістэм электронных пашпартоў, фарміраванне і вядзенне нацыянальнай часткі адзінага рэестра ўпаўнаважаных органаў краін ЕАЭС і арганізацый-вытворцаў транспартных сродкаў, самаходных машын і іншых відаў тэхнікі, якія ажыццяўляюць афармленне пашпартоў. Іншыя нарматыўныя акты ў гэтай сферы ўстановяць магчымасць ажыццяўляць рэгістрацыйныя дзеянні ў дачыненні да транспартных сродкаў пры наяўнасці электроннага пашпарта; памер і парадак аплаты паслуг, якія прадстаўляюцца органамі дзяржаўнай улады і адміністратарам сістэм электронных пашпартоў пры афармленні пашпарта і ўнясенні ў яго змяненняў. 

Акрамя таго, у сувязі са зваротамі нацыянальных урадаў краін Саюза, Савет ЕЭК даручыў Калегіі Камісіі на чарговым пасяджэнні разгледзець тэрміны пераходу на электронную сістэму тэхпашпартоў , працягласць пераходнага перыяду, магчымасць паралельнага выкарыстання дакументарных (папяровых) і бездакументарных дакументаў і шэраг іншых пытанняў, звязаных з эфектыўнай эксплуатацыяй сістэмы. 

Савет ЕЭК прыняў рашэнне, якое прадугледжвае абнуленне стаўкі ўвазной мытнай пошліны Адзінага мытнага тарыфу ЕАЭС у дачыненні да дубільных рэчываў і прэпаратаў для дублення. Гаворка ідзе аб таварах субпазіцыі 3202 90 000 0 Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці ЕАЭС (ТН ЗЭД ЕАЭС), якія выкарыстоўваюцца ў гарбарна-абутковай прамысловасці ў якасці аздобных матэрыялаў. 

«Нулявая стаўка ўвазной мытнай пошліны будзе прымяняцца ў дачыненні да дубільных рэчываў і прэпаратаў для дублення па 30 чэрвеня 2019 года ўключна, – паведаміла член Калегіі (міністр) па гандлі ЕЭК Вераніка Нікішына. – У сувязі з тым, што ў цяперашні час у краінах ЕАЭС адсутнічае прамысловая вытворчасць дубільных рэчываў і прэпаратаў для дублення, адпаведных гэтай субпазіцыі, прынятае намі рашэнне будзе спрыяць падтрымцы вытворцаў гарбарнай, скургалантарэйнай прадукцыі і абутку ЕАЭС.  У прыватнасці, яе рэалізацыя дасць магчымасць знізіць сабекошт канчатковай прадукцыі і затраты на яе вытворчасць, а таксама павысіць канкурэнтаздольнасць вытворцаў гэтых відаў прадукцыі» .

У 2016 годзе аб'ём імпарту тавараў з краін далёкага замежжа і СНД на тэрыторыю ЕАЭС у субпазіцыі 3202 90 000 0 ТН ЗЭД ЕАЭС павялічыўся ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года на 32% у колькасным выражэнні і склаў 2,5 тыс. т на суму 3,85 млн дол. ЗША.

Рашэнне Савета Камісіі набудзе сілу па заканчэнні 30 каляндарных дзён з даты яго афіцыйнага апублікавання

Савет ЕЭК унёс змяненні ў распараджэнне Савета Камісіі № 32 ад 18 кастрычніка 2016 года, дапоўніўшы яго інфармацыяй аб мэтах, задачах, асноўных напрамках дзейнасці, а таксама дадзенымі аб заснавальніках еўразійскай інавацыйнай тэхналагічнай платформы(ЕТП) «Тэхналогіі металургіі і новыя матэрыялы» .  

Гэта ўжо дванаццатая тэхналагічная платформа, якая ствараецца ў рамках ЕАЭС. Яна аб'ядноўвае навуковыя і навукова-вытворчыя арганізацыі чатырох дзяржаў-членаў саюза. Мэтай яе дзейнасці з'яўляецца стварэнне сучаснай галіны па вытворчасці інавацыйнай металургічнай прадукцыі і новага пакалення матэрыялаў на падставе распрацоўкі, а таксама ўкаранення ў серыйную вытворчасць энергаэфектыўных і рэсурсазберагальных тэхналогій.

Перспектыўныя праекты, якія могуць быць рэалізаваны на базе тэхплатформы, дазволяць атрымліваць прадукты і вырабы з уласцівасцямі, не дасягальнымі сучаснымі тэхналогіямі (смарт-матэрыялы, біметалы, матэрыялы ў мэтастабільным стане, прадукты, атрыманыя на падставе паверхневай інжынерыі). Падрабязнасці тут: https://goo.gl/9uv9tW​