Вход
Вынікі Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета

Вынікі Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета

19.05.2020

Сёння прайшло пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага савета ў рэжыме відэаканферэнцыі.

Была ў цэлым ухвалена Стратэгія развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. Пры гэтым урадам краін Саюза даручана дапрацаваць дакумент да наступнага пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое плануецца правесці вочна.

Урадам краін ЕАЭС даручана забяспечыць рэалізацыю праграмы лібералізацыі кабатажных аўтамабільных перавозак. Ключавая задача праграмы – скараціць парожнія прабегі, знізіць транспартныя выдаткі спажыўцоў паслуг грузавога аўтамабільнага транспарту. 

ВЕЭС зацвердзіў асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза на 2020-2021 гады. Дакумент уключае комплекс нацыянальных і інтэграцыйных мер па паляпшэнню эканамічнай сітуацыі ў дзяржавах-членах і мінімізацыі эканамічных наступстваў знешніх шокаў, звязаных з пандэміяй каранавіруснай інфекцыі і рэзкім зніжэннем сыравінных цэн.

А таксама Вышэйшы Еўразійскі эканамічны савет ухваліў гадавую справаздачу за 2019 год аб стане канкурэнцыі на трансгранічных рынках і мерах, якія прымаюцца ў Еўразійскім эканамічным саюзе па спыненні парушэнняў агульных правіл канкурэнцыі на іх. У справаздачы адзначана, што ў Саюзе вядзецца паслядоўная работа па ліквідацыі бар'ераў на шляху руху тавараў, усё больш рынкаў становяцца агульнымі і адкрытымі для прадпрымальнікаў.​​