Вход
Дырэктарам дэпартамента мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання ЕЭК прызначаны Ваагн Казаран

Дырэктарам дэпартамента мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання ЕЭК прызначаны Ваагн Казаран

IMG_6583.jpg
19.06.2020

Ваагн Рудольфавіч Казаран нарадзіўся 11 лютага 1973 года ў Маскве. У 1994 годзе скончыў Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Радыёфізіка». 

 

Працаваў на розных пасадах у Міністэрстве гандлю і эканамічнага развіцця Рэспублікі Арменія, дзе з 2000 па 2008 гады прайшоў шлях ад вядучага спецыяліста да начальніка Ўпраўлення па арганізацыі працы з СГА і ажыццяўленню пагаднення аб супрацоўніцтве з Еўрасаюзам. 

 

Таксама быў кансультантам, экспертам у міжнародных арганізацыях, вёў выкладчыцкую дзейнасць па мытных дысцыплінах у ДзНКА «Вучэбны цэнтр Міністэрства фінансаў Рэспублікі Арменія». 

 

З 2017 года займаў пасаду намесніка дырэктара дэпартамента гандлёвай палітыкі ЕЭК.​