Вход
ЕЭК і ўрад Тайланда падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве

ЕЭК і ўрад Тайланда падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве

IMG_7736 (1).jpg
19.11.2018
Дакумент накіраваны на развіццё ўзаемадзеяння паміж дзяржавамі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і Каралеўствам Тайланд. У перспектыве гэта дазволіць павялічыць аб'ём узаемнага гандлю таварамі і паслугамі, нарасціць інвестыцыі.
Мемарандум падпісалі 19 лістапада ў Бангкоку (Тайланд) член Калегіі (міністр) па макраэканоміцы і інтэграцыі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Таццяна Валавая і міністр гандлю Каралеўства Тайланд Санцірат Санціхіравонг. «Рэалізацыя мемарандума будзе садзейнічаць умацаванню ўзаемаадносін паміж краінамі ЕАЭС і Тайландам і, безумоўна, надасць новы імпульс развіццю прамых кантактаў прадстаўнікоў бізнес-супольнасцяў і ў канчатковым выніку станоўча адаб'ецца на дабрабыце грамадзян нашых дзяржаў», - падкрэсліла Таццяна Валавая.
Узаемадзеянне краін ЕАЭС і Тайланда плануецца ў рамках сумеснай рабочай групы. Пры гэтым бакі будуць абменьвацца вопытам, праводзіць сумесныя канферэнцыі, форумы, круглыя сталы, у тым ліку з удзелам прадстаўнікоў дзелавых супольнасцяў, рыхтаваць аналітычныя матэрыялы.
Як адзначаецца ў дакуменце, мэтай супрацоўніцтва з'яўляецца развіццё ўсебаковага ўзаемадзеяння «для павелічэння аб'ёмаў узаемнага гандлю таварамі і паслугамі, росту інвестыцый, рэалізацыі мер, накіраваных на ўстараненне бар'ераў, якія перашкаджаюць развіццю гандлю і прыцягненню інвестыцый».
Бакі маюць намер супрацоўнічаць па такіх накірунках, як рэгіянальная эканамічная інтэграцыя, гандлёвая палітыка, мытнае і тэхнічнае рэгуляванне, санітарныя, ветэрынарна-санітарныя і каранцінныя фітасанітарныя меры, энергетычная палітыка, і іншых.
Заключэнню мемарандума папярэднічала рабочая сустрэча Таццяны Валавой з міністрам гандлю Тайланда Санціратам Санціхіравонгам, падчас якой абмеркаваны алгарытм узаемадзеяння ЕЭК з урадам Каралеўства Тайланд, уключаючы планы сумесных мерапрыемстваў. Праграмай візіту дэлегацыі ЕЭК таксама прадугледжана сустрэча з прадстаўнікамі тайскіх дзелавых колаў.