Вход
Савет ЕЭК ухваліў увядзенне абавязковай маркіроўкі ў дачыненні да шэрагу тавараў, абмеркаваў пытанне зніжэння тарыфаў на паслугі мабільнай сувязі ў роўмінгу, прыняў меры па рэалізацыі пілотнага праекта па фарміраванні сістэмы інфармавання аб прадукцыі

Савет ЕЭК ухваліў увядзенне абавязковай маркіроўкі ў дачыненні да шэрагу тавараў, абмеркаваў пытанне зніжэння тарыфаў на паслугі мабільнай сувязі ў роўмінгу, прыняў меры па рэалізацыі пілотнага праекта па фарміраванні сістэмы інфармавання аб прадукцыі

19.11.2019

18 лістапада ў Маскве адбылося пасяджэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) з удзелам намеснікаў кіраўнікоў урадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і Старшыні Калегіі ЕЭК Тыграна Саркісяна. Члены Савета ЕЭК разгледзелі пытанні ў сферах развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, функцыянавання ўнутранага рынку, цыфравізацыі эканомік краін ЕАЭС, увядзення абавязковай маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі на шэраг тавараў, фінансавай палітыкі, адзінага рынку паслуг, прамысловасці, тэхнічнага рэгулявання, міжнароднага супрацоўніцтва і шэрагу іншых. 

Савет ЕЭК разгледзеў і ўхваліў прапановы Расійскай Федэрацыі аб увядзенні абавязковай маркіроўкі сродкамі ідэнтыфікацыі ў дачыненні да духоў і туалетнай вады, шын і пнеўматычных гумовых новых покрывак, фотакамер (акрамя кінакамер), фотавыбліскаў і лямпаў-выбліскаў, асобных пазіцый прадукцыі лёгкай прамысловасці. Рашэнне ўступае ў сілу па заканчэнні 30 каляндарных дзён ад даты яго афіцыйнага апублікавання. Краіны самі вызначаць тэрмін увядзення маркіроўкі на сваёй тэрыторыі.

Пры гэтым забарона на абарачэнне немаркіраваных тавараў лёгкай прамысловасці ўводзіцца не раней за 1 студзеня 2021 года. Што датычыцца маркіроўкі фотакамер (акрамя кінакамер), фотавыбліскаў і лямпаў-выбліскаў сродкамі ідэнтыфікацыі, забарона на абарачэнне немаркіраваных тавараў не можа быць уведзена раней за 1 кастрычніка 2020 года. У дачыненні да шын і пнеўматычных гумовых покрывак забарона на абарачэнне немаркіраваных тавараў уводзіцца не пазней за 1 снежня 2020 года. Забарона на абарачэнне немаркіраваных духоў і туалетнай вады не можа быць уведзена раней за 1 кастрычніка 2020 года.

Савет ЕЭК даручыў Калегіі Камісіі сумесна з дзяржавамі-членамі ў тэрмін да 1 сакавіка 2020 года сфарміраваць з улікам пазіцый, прадстаўленых дзяржавамі ЕАЭС, прапановы па фарміраванні умоў, неабходных для ўкаранення справядлівых тарыфаў у міжнародным роўмінгу на тэрыторыях краін Саюза.

Савет ЕЭК прыняў распараджэнне «Аб мерах па далейшай рэалізацыі пілотнага праекта па фарміраванні сістэмы інфармавання аб прадукцыі, якая не адпавядае патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза».

Галоўнай задачай пілотнага праекта з'яўляецца апрабацыя ўзаемадзеяння ўпаўнаважаных органаў у рамках іх нагляднай працы па выяўленні і абмежаванні абарачэння прадукцыі, якая не адпавядае патрабаванням тэхнічных рэгламентаў.

Вынікі пілотнага праекта павінны стаць асновай для забеспячэння далейшай рэалізацыі агульнага працэсу «Фарміраванне, вядзенне і выкарыстанне сістэмы інфармавання аб небяспечнай прадукцыі», прадугледжанага Пералікам агульных працэсаў у рамках Саюза.

Распараджэннем Савета прадугледжваецца падаўжэнне тэрмінаў правядзення тэставай эксплуатацыі пілотнага праекта ў контуры міждзяржаўнага тэставання інтэграванай сістэмы Саюза і функцыянаванне сістэмы інфармавання ў пілотным рэжыме ў прадуктыўным контуры інтэграванай сістэмы Саюза, а таксама прыняцце мер па выніках рэалізацыі пілотнага праекта, мэта якіх – забеспячэнне інфармацыйнага ўзаемадзеяння ўпаўнаважаных органаў дзяржаў-членаў у сферы тэхнічнага рэгулявання з выкарыстаннем інтэграванай інфармацыйнай сістэмы Саюза.

Сістэма інфармавання аб небяспечнай прадукцыі будзе створана ў рамках інтэграванай інфармацыйнай сістэмы ЕАЭС. Яе ўдзельнікі таксама змогуць паведамляць аб выніках мерапрыемстваў дзяржаўнага кантролю (нагляду); мерах па ліквідацыі негатыўных наступстваў выяўленых парушэнняў; выпадках рэалізацыі прадукцыі, якая падлягае абавязковай ацэнцы адпаведнасці патрабаванням тэхрэгламентаў Саюза, без дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці або звестак аб іх і г.д. Такім чынам, па небяспечнай прадукцыі, якая не адпавядае патрабаванням тэхрэгламентаў ЕАЭС, выяўленай на рынку той ці іншай краіны Саюза, будуць прымацца меры, аж да канфіскацыі яе з абарачэння на ўсёй тэрыторыі ЕАЭС.

Савет ЕЭК прыняў распараджэнне «Аб мерах, якія прымаюцца па выніках справаздачы Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі аб маніторынгу выканання плана распрацоўкі тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза і ўнясення змяненняў у тэхнічныя рэгламенты Мытнага саюза».

Мерапрыемствы, прадугледжаныя распараджэннем, дазволяць выключыць фармальнае стаўленне да працэсу ўзгаднення і ўдасканалення адзіных абавязковых патрабаванняў, павысіць узровень практычнага ўзаемадзеяння. Стварэнне на нацыянальным узроўні рэальных механізмаў прыцягнення да разгляду праектаў усіх зацікаўленых удзельнікаў і выпрацоўка адзінай пазіцыі пры міжведамасных рознагалоссях дапаможа выключыць шматразовыя, часцяком дубліруючыя ўзгадненні.

Таксама Савет ЕЭК даручыў Калегіі Камісіі сумесна з дзяржавамі-членамі падрыхтаваць прапановы па карэкціроўцы Парадку распрацоўкі тэхнічных рэгламентаў і ўнясення ў іх змяненняў з мэтай аптымізацыі працэдур распрацоўкі.

Савет ЕЭК таксама унёс змяненне ў План распрацоўкі тэхнічных рэгламентаў ЕАЭС, якое прадугледжвае распрацоўку змяненняў у тэхрэгламент на парфумерна-касметычную прадукцыю. 

Змяненні будуць падрыхтаваны Рэспублікай Беларусь з мэтай удакладнення вобласці прымянення і ідэнтыфікацыі парфумерна-касметычнай прадукцыі, усталявання патрабаванняў да таксікалагічных паказчыкаў прадукцыі, атрыманых на аснове аналізу таксікалагічных характарыстык інгрэдыентаў, усталявання патрабаванняў да маркіроўкі і ацэнцы адпаведнасці прадукцыі, якая трапляе адначасова пад дзеянне некалькіх тэхнічных рэгламентаў, усталявання ацэнкі раздражняльнага дзеяння на слізістыя альтэрнатыўнымі метадамі in vitro (без выкарыстання жывёл), усталявання патрабаванняў да ўпакоўкі.

Савет ЕЭК даў даручэнне Калегіі ЕЭК забяспечыць разгляд на асобнай нарадзе прапановы Расійскай Федэрацыі па падаўжэнні да 2 жніўня 2030 года пераходнага перыяду, усталяванага Рашэннем Камісіі Мытнага саюза ад 15 ліпеня 2011 г. № 710, у дачыненні да асобных відаў чыгуначнага рухомага складу. Гэта робіцца ў мэтах выпуску ў абарачэнне чыгуначнага рухомага складу для транспартавання кампанентаў ракетнага паліва, спецыяльных грузаў Дзяржкарпарацыі «Расатам», праезду ўзброенай варты і персаналу суправаджэння спецыяльных грузаў, спецыяльнага чыгуначнага рухомага складу, які эксплуатуецца ва Ўзброеных сілах Расійскай Федэрацыі.​