Вход
Пачаўся прыём заявак на конкурс «Еўразійскія лічбавыя платформы»

Пачаўся прыём заявак на конкурс «Еўразійскія лічбавыя платформы»

02.04.2018

Прадпрымальнікі з краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) пачынаюць прадстаўляць свае інавацыйныя праекты на конкурс «Еўразійскія лічбавыя платформы», арганізаваны Еўразійскай эканамічнай камісіяй (ЕЭК). Лепшыя ініцыятывы могуць быць рэалізаваны ў рамках лічбавага парадка Саюза.

Для падачы заяўкі трэба запоўніць анлайн-анкету на сайце конкурсу.

Стартапы запрашаюцца да ўдзелу ў намінацыі «Лічбавая будучыня ЕАЭС». Распрацоўшчыкі праграмнага забеспячэння, вендары і інтэгратары прадстаўляюць свае праекты ў намінацыі «Лепшыя тэхналагічныя рашэнні для рэалізацыі лічбавага парадка ЕАЭС». Для арганізацый, якія ўжо прайшлі працэс лічбавай трансфармацыі і могуць служыць у гэтым добрым прыкладам, ёсць намінацыя «Лепшыя лічбавыя праекты ЕАЭС». Стваральнікі гульняў запрашаюцца да ўдзелу ў намінацыі «Лепшая гульня для дзяцей і падлеткаў на тэму лічбавага парадка ЕАЭС».

Распрацоўкі удзельнікаў конкурсу павінны ўлічваць асноўныя напрамкі рэалізацыі лічбавага парадка ЕАЭС: «Лічбавы нагляд за прадукцыяй і таварамi» (бяспека спажыўцоў, барацьба з кантрафактам, павышэнне збіральнасці плацяжоў), «Лічбавая прамысловая кааперацыя» (імпартазамяшчэнне, стварэнне высокаэфектыўных ланцужкоў дабаўленага кошту), «Лічбавы гандаль» (павелічэнне аб'ёмаў рынку, дасведчанасць аб запытах індывідуальнага спажыўца), «Лічбавыя транспартныя калідоры» (скарачэнне тэрмінаў перавозак, павышэнне эфектыўнасцi лагістычных сістэм), «Абарот дадзеных» (стварэнне лічбавых актываў, павышэнне эфектыўнасці кіравання) і «Рэгулятыўныя пясочніцы» (паскоранае ўкараненне новых бізнэс-працэсаў).

У студзені бягучага года на фарсайт-сесіі​, у якой прынялі ўдзел больш за 80 экспертаў у галіне лічбавай эканомікі з усіх дзяржаў Саюза, былі вызначаны крытэрыі выбару праектаў. Гэта сінэргетычны эфект ад укаранення праекта ва ўсіх краінах ЕАЭС, наяўнасць кампетэнцый і магчымасцяў для яго рэалізацыі, інавацыйнасць, наяўнасць рэсурсаў для правядзення значнай лічбавай трансфармацыі і іншыя.

Конкурс праходзіць у тры этапы. У другім квартале адбудзецца адборачны тур. Па яго выніках савет экспертаў, у які ўвойдуць прадстаўнікі ўсіх краін ЕАЭС, абярэ ў кожнай дзяржаве па тры лепшых праекты ў кожнай з намінацый для ўдзелу ў паўфінале. У фінал, які адбудзецца восенню, выйдуць па чатыры ўдзельніка ад кожнай краіны Саюза. Яны прадставяць дапрацаваныя праекты ў выглядзе прэзентацый. Журы абярэ аднаго пераможцу з пяці праектаў у кожнай з чатырох намінацый. Яшчэ адзін праект атрымае прыз сімпатый журы.

Пераможцы конкурсу прадставяць свае распрацоўкі на Міжнародным выставачным форуме «Еўразійскi тыдзень» у Ерэване ў кастрычніку. Там жа пройдзе цырымонія ўзнагароджання. Лепшыя праекты будуць рэалізаваны ў рамках лічбавага парадка ЕАЭС або Інтэграванай інфармацыйнай сістэмы Саюза.