Вход
Адбылася рабочая сустрэча Старшыні Калегіі ЕЭК Тыграна Саркісяна з Прэзідэнтам Кыргызскай Рэспублікі Сааранбаем Жээнбекавым

Адбылася рабочая сустрэча Старшыні Калегіі ЕЭК Тыграна Саркісяна з Прэзідэнтам Кыргызскай Рэспублікі Сааранбаем Жээнбекавым

DST_8402.jpg
02.05.2018

У Бішкеку Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Тыгран Саркісян і Прэзідэнт Кыргызскай Рэспублікі Сааранбай Жээнбекаў абмеркавалі парадак маючага адбыцца пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, а таксама актуальныя пытанні далейшага развіцця інтэграцыйнага аб'яднання.

Прэзідэнт Кыргызскай Рэспублікі Сааранбай Жээнбекаў адзначыў, што інтэграцыя краіны ў Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС) была і застаецца прыярытэтным напрамкам ў знешнеэканамічнай палітыцы Кыргызстана. «Мы надаем вялікае значэнне гэтаму аб'яднанню і накіраваны на далейшае развіццё прадуктыўнага і плённага супрацоўніцтва з краінамі Саюза», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Старшыня Калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян заявіў, што актыўная пазіцыя Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі па пытаннях еўразійскай інтэграцыі дапамагае ў прасоўванні і паглыбленні інтэграцыйнага праекта.