Вход
Міністр ЕЭК Вераніка Нікішына: «Стварэнне Вялікага Еўразійскага партнёрства дазволіць пазбегнуць канкурэнцыі інтэграцыйных ініцыятыў»

Міністр ЕЭК Вераніка Нікішына: «Стварэнне Вялікага Еўразійскага партнёрства дазволіць пазбегнуць канкурэнцыі інтэграцыйных ініцыятыў»

02.06.2017

У рамках Вялікага Еўразійскага партнёрства магло б фарміравацца на роўных пачатках камфортнае і гарманічнае асяроддзе для супрацоўніцтва і сумеснага развіцця эканомік. Аб гэтым заявіла міністр па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Вераніка Нікішына на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме.   

Выступаючы на панэльнай сесіі «ШАС і перспектывы фарміравання Вялікага Еўразійскага партнёрства», Вераніка Нікішына адзначыла, што на еўразійскай прасторы існуе шмат ініцыятываў эканамічнага супрацоўніцтва. І важна забяспечыць іх узаемазвязанасць, перашкаджаць стварэнню інтэграцыйнай канкурэнцыі, «напластаванняў» розных правілаў і дамоўленасцей. «Рашэннем задачы можа стаць стварэнне Вялікага Еўразійскага партнёрства, выбудаванага ў фармаце інклюзіўнага дыялогу, ‒ сказала міністр ЕЭК. ‒ І для яго пабудовы важна задзейнічаць усе пляцоўкі, уключаючы Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва, перамовы па спалучэнню ЕАЭС і Эканамічнага пояса Шаўковага шляху, развіццю супрацоўніцтва ЕАЭС ‒ АСЕАН.  Неабходна дабіцца і ўстанаўлення шчыльнага кантакту з Еўрасаюзам. Без яго партнёрства будзе няпоўным».

У гэтай логіцы ЕАЭС ужо будуе сваё міжнароднае супрацоўніцтва. Фарміруецца сетка двухбаковых дамоўленасцяў. На парадку дня ‒ пагадненні аб свабодным гандлі з перспектыўнымі членамі ШАС ‒ Іранам і Індыяй, дзяржавамі АСЕАН ‒ Сінгапурам і В'етнамам. Таксама ідуць перамовы з партнёрамі па Вялікай Еўразіі ‒ Егіптам і Ізраілем. 

З Кітаем плануецца ажыццявіць цэлы комплекс сумесных ініцыятыў, у тым ліку заключэнне базавага гандлёва-эканамічнага пагаднення, выбудоўванне сістэмы сумеснага галіновага супрацоўніцтва, развіццё інфраструктуры і вытворчай кааперацыі.

«Перамовы аб лібералізацыі гандлёвага рэжыму для нас ‒ гэта не даніна модзе, а рэалізацыя патэнцыялу з тымі партнёрамі, з якімі гэты патэнцыял выяўлены», ‒ падкрэсліла Вераніка Нікішына. 

Пры гэтым мэта ўсіх пагадненняў аб свабодным гандлі ‒ стварэнне комплексных правіл у розных сферах рэгулявання, накіраваных у першую чаргу на садзейнічанне гандлёвым аперацыям, кааперацыі, інвестыцыйнаму і тэхналагічнаму супрацоўніцтву, выпрацоўцы сучасных рэгулятыўных стандартаў.

У панэльнай сесіі таксама ўдзельнічалі міністр сувязі і інфармацыйных тэхналогій Ірана Махмуд Ваэзі, генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Рашыд Алімаў, міністр гандлю Бангладэш Тафаіл Ахмед, прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Расіі Сяргей Катырын, прэзідэнт Канфедэрацыі індыйскай прамысловасці, выканаўчы віцэ-старшыня Apollo Hospitals Enterprise Limited Шабана Камінэні і іншыя прадстаўнікі дзяржаўных органаў і экспертнай суполкі з Расіі, Кыргызстана, Ірана і Кітая.