Вход
Калегія ЕЭК апавясціла Арменію аб неабходнасці выконваць рэжым свабоднага перамяшчэння тавараў у ЕАЭС

Калегія ЕЭК апавясціла Арменію аб неабходнасці выконваць рэжым свабоднага перамяшчэння тавараў у ЕАЭС

10.03.2020

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі апавясціла Рэспубліку Арменія аб неабходнасці адмяніць дазволы і пошліны на тавары, якiя вывозяцца ў дзяржавы ЕАЭС (лесаматэрыялы, руды, адходы і лом з чорных металаў, адходы і лом з каляровых металаў). Яны былі ўсталяваны Законам Рэспублікі Арменія «Аб дзяржаўнай пошліне» ў 2012 годзе.

 

Згодна з артыкулам 28 Дагавора аб Саюзе ў рамках функцыянавання ўнутранага рынку дзяржавы-члены Саюза ва ўзаемным гандлі не прымяняюць вывазныя мытныя пошліны і меры нетарыфнага рэгулявання.

 

«Забеспячэнне асноватворных прынцыпаў функцыянавання ўнутранага рынку з'яўляецца адным з прыярытэтаў дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі. Кожная перашкода на ўнутраным рынку падвяргаецца комплекснаму вывучэнню і індывідуальнаму разгляду на пасяджэннях Калегіі», – адзначыў міністр па ўнутраных рынках, інфарматызацыі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК Гегам Варданян.​