Вход
ЕЭК і АСЕАН пралангавалі праграму супрацоўніцтва да 2025 года

ЕЭК і АСЕАН пралангавалі праграму супрацоўніцтва да 2025 года

28.08.2020

 «Нягледзячы на пандэмію каранавіруснай інфекцыі, Камісіі ўдаецца падтрымліваць дастатковы ўзровень міжнародных кантактаў як з краінамі, так і з рэгіянальнымі аб'яднаннямі», – заявіла дырэктар дэпартамента развіцця інтэграцыі. - І прыемна, што ЕАЭС і АСЕАН як два аб'яднанні, якія дынамічна развіваюцца, актыўна паглыбляюць супрацоўніцтва і вядуць абмен меркаваннямі аб механізмах, якія дазваляюць ва ўмовах пандэміі паглыбляць інтэграцыю ўнутры ЕАЭС і АСЕАН».

Гоар Барсегян вітала пралангацыю да 2025 года дзеючай праграмы супрацоўніцтва як гнуткага механізму ўзаемадзеяння з улікам магчымасці актуалізацыі дакумента ў наступныя гады.

Важнасць пралангацыі дакумента асобна падкрэсліў генеральны сакратар Асацыяцыі Лім Джок Хой, адзначыўшы, што імпульсам да актывізацыі супрацоўніцтва паміж арганізацыямі стаў семiнар «Рэгіянальная эканамічная інтэграцыя ў ЕАЭС і АСЕАН», які адбыўся ў снежні 2019 года.

Па выніках сустрэчы прынята сумесная заява, якая пралангавала праграму супрацоўніцтва. Былі таксама зацверджаны рэкамендацыі па выніках снежаньскага семінара. У іх, у прыватнасці, гаворыцца аб актуальнасці стварэння ў перспектыве асобнага дыялогавага механізму ЕАЭС – АСЕАН, а ўзаемадзеянне ЕАЭС і АСЕАН адзначаецца як падмурак для фарміравання Вялікага Еўразійскага партнёрства. Падкрэсліваецца, што яно спрыяе стварэнню дадатковых магчымасцяў для павышэння канкурэнтаздольнасці эканомік дзяржаў ЕАЭС і АСЕАН. 

Бакі дамовіліся аб правядзенні круглага стала "Адаптацыйныя механізмы ЕАЭС і АСЕАН для падтрымання інтэграцыйнага развіцця ў перыяд пандэміі", які пройдзе ў канцы верасня ў рамках семінара "Расія – АСЕАН: сумесны адказ на ўспышку COVID-19". 

Міністры эканомікі краін АСЕАН выказалі ўпэўненасць у далейшым эфектыўным узаемадзеянні інтэграцыйных аб'яднанняў.

Даведка:

Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі (АСЕАН) – эканамічнае аб'яднанне, створанае ў 1967 годзе. Удзельнікамі асацыяцыі з'яўляюцца Інданезія, Малайзія, Сінгапур, Тайланд, Філіпіны, Бруней-Даруссалам, В'етнам, Лаос, М'янма, Камбоджа. Статус назіральніка маюць Папуа-Новая Гвінея і Ўсходні Тымор. Гэта адно з найбуйнейшых рэгіянальных інтэграцыйных аб'яднанняў з сукупным ВУП у 2,6 трлн даляраў ЗША, знешнегандлёвым абарачэннем у 2,5 трлн даляраў ЗША і колькасцю насельніцтва ў 622 млн чалавек.

Мемарандум аб узаемаразуменні паміж ЕЭК і АСЕАН падпісаны 14 лістапада 2018 года ў Сінгапуры. Дакумент стварае падмурак для фарміравання дыялогавай пляцоўкі па абмеркаванні шырокага спектру пытанняў узаемадзеяння інтэграцыйных блокаў у маштабе Еўразійскага кантынента.

Для рэалізацыі мемарандума прынята Праграма супрацоўніцтва на 2020 – 2025 гады. Яна ахоплівае такія сферы, як мытнае заканадаўства і правапрымяняльная практыка, гандлёвая палітыка, прадпрымальніцкая дзейнасць, тэхнічнае і антыманапольнае рэгуляванне, СФС-меры, энергетыка, функцыянаванне ўнутраных рынкаў і іншыя.​