Вход
Еўразійская інтэграцыя «пераходзіць на рэйкі» чацвёртай прамысловай рэвалюцыі

Еўразійская інтэграцыя «пераходзіць на рэйкі» чацвёртай прамысловай рэвалюцыі

IMG_20180921_092513 (1).jpg
21.09.2018
У 2019 годзе дзяржавы Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) пачнуць рэалізацыю канцэпцыі па стварэнні ўмоваў для лічбавай трансфармацыі прамысловасці і фарміравання адзінай лічбавай прасторы. Аб гэтым заявіў член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе ЕЭК Аляксандр Субоцін падчас пленарнага пасяджэння VI Форуму машынабудаўнікоў Казахстана.
Па словах міністра ЕЭК, цяпер краіны Саюза запускаюць агульныя праекты ў «лічбе», галіновыя кансорцыумы ў прамысловасці, платформы ў сферы гандлю, адзіныя інфармацыйныя сістэмы, фактычна адкрываючы новы этап еўразійскай інтэграцыі.
«Стратэгічнай задачай развіцця рэальнага сектара эканомікі Саюза з'яўляецца павышэнне прадукцыйнасці працы ў базавых галінах, а таксама паўсюднае ўкараненне ў вытворчасць такіх элементаў чацвёртай прамысловай рэвалюцыі, як штучны інтэлект, аўтаматызацыя і рабатызацыя», - заявіў Аляксандр Субоцін.
Ён таксама адзначыў, што цыфравізацыя ў ЕАЭС адносіцца да найбольш эфектыўных, перспектыўных і прыярытэтных напрамкаў. У гэтай сувязі ў 2017 годзе дадзены старт стварэнню Еўразійскай сеткі прамысловай кааперацыі і субкантрактацыі і Еўразійскай сеткі трансферу тэхналогій.
«У сярэднетэрміновай перспектыве будзе рэалізавана серыя пілотных праектаў, накіраваных на «алічбоўку» вытворчых працэсаў у прыярытэтных галінах прамысловасці з выхадам на падтрымку стварэння галіновых лічбавых платформаў», - дадаў прадстаўнік ЕЭК.
У рамках дзелавой праграмы форуму Аляксандр Субоцін абмеркаваў пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу ЕАЭС з намеснікам Прэм'ер-міністра – міністрам сельскай гаспадаркі Рэспублікі Казахстан Умірзакам Шукеевым.
Таксама міністр ЕЭК правёў шэраг рабочых сустрэч з кіраўніцтвам профільных ведамстваў Казахстана – міністрам нацыянальнай эканомікі Цімурам Сулейменавым, першым віцэ-міністрам па інвестыцыях і развіцці Раманам Склярам і старшынёй праўлення Саюза машынабудаўнікоў Мейрамам Пшамбаевым.