Вход
ЕЭК абнуліла мытныя пошліны на асобныя тавары, якія змяшчаюць каштоўныя металы

ЕЭК абнуліла мытныя пошліны на асобныя тавары, якія змяшчаюць каштоўныя металы

22.05.2018

Пытанні гандлю, інтэграцыі, мытнага супрацоўніцтва і аграпрамысловага комплексу разглядаліся на пасяджэнні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) 22 мая. Абнулены стаўкі ўвазных мытных пошлін Адзінага мытнага тарыфу Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) на асобныя віды тавараў са змяшчэннем каштоўных металаў; зацверджаны пакет дакументаў па інфармацыйным узаемадзеянні ўпаўнаважаных органаў краін Саюза і ЕЭК пры фарміраванні, вядзенні і выкарыстанні адзінага рэестра сартоў сельскагаспадарчых раслін, прыняты шэраг іншых рашэнняў, накіраваных на паглыбленне еўразійскай інтэграцыі.

Члены Калегіі ЕЭК прынялі рашэнне абнуліць стаўкі ўвазных мытных пошлін Адзінага мытнага тарыфу Еўразійскага эканамічнага саюза (АМТ ЕАЭС) на асобныя віды сыравіны мінеральнага паходжання, якая змяшчае каштоўны метал або злучэннi каштоўных металаў.

У прыватнасці, рашэнне закране срэбра і золата ў выглядзе парашка, неапрацаваныя плаціну, родый, ірыдый і г.д. У адпаведнасці з раней прынятым рашэннем Калегіі ЕЭК да гэтых тавараў у 2017 годзе ўжо прымянялася нулявая стаўка. Але цяпер на іх дзейнічаюць стаўкі ад 3 да 15%.
 
Новая мера, якая ўводзіцца па 30 чэрвеня 2020 года ўключна, будзе спрыяць развіццю апрацоўчых і афiнажных прадпрыемстваў, павышэнню загрузкі іх вытворчых магутнасцяў і канкурэнтаздольнасці.
 
Зацверджаны пакет дакументаў, які рэгламентуе інфармацыйнае ўзаемадзеянне ўпаўнаважаных органаў дзяржаў Саюза і ЕЭК пры фарміраванні, вядзенні і выкарыстанні адзінага рэестра сартоў сельскагаспадарчых раслін.
У камплект тэхналагічных дакументаў уваходзяць правілы і рэгламент інфармацыйнага ўзаемадзеяння паміж упаўнаважанымі органамі краін ЕАЭС і ЕЭК, апісанне фарматаў і структур электронных дакументаў і звестак, якія выкарыстоўваюцца для абмену інфармацыяй, а таксама парадак далучэння да агульнага працэсу.
 
Рашэнне Камісіі дазволіць уніфікаваць арганізацыйныя і тэхнічныя рашэнні пры стварэнні, развіцці і функцыянаванні сегментаў інтэграванай інфармацыйнай сістэмы Саюза. Павышэнне інфармаванасці вытворцаў сельгаспрадукцыі, дзяржаўных органаў краін «пяцёркі» і іншых зацікаўленых асобаў аб сартах, якiя дапушчаны або рэкамендаваны да выкарыстання ў дзяржавах-членах, станоўча адаб'ецца на развіцці агульнага рынку насення сельгасраслiн.
 
Калегія ЕЭК ухвалiла праекты двух мемарандумаў аб узаемаразуменні: паміж Камісіяй і Лацінаамерыканскай эканамічнай сістэмай, а таксама паміж ЕЭК і ўрадам Фарэрскіх астравоў. Іх плануецца падпісаць у бліжэйшы час.
 
Прынята рашэнне апавясцiць Рэспубліку Беларусь пра неабходнасць выконваць права
Саюза.

Саюза. Прычынай сталі няроўныя ўмовы спагнання ўскосных падаткаў: згодна з Падатковым кодэксам Беларусі ў дачыненні да вырабленай на яе тэрыторыі прадукцыі раслінаводства, пчалярства, жывёлагадоўлі і рыбаводства ўсталявана стаўка ПДВ у памеры 10%. У той жа час пры ўвозе асобных відаў харчовых тавараў з дзяржаў ЕАЭС, уключаючы зерне, многія віды гародніны, садавіны, асобныя віды прадукцыі рыбаводства, прымяняецца павышаная стаўка ПДВ у памеры 20%.
 
Пры гэтым у адпаведнасці з Дагаворам аб ЕАЭС стаўкі ўскосных падаткаў ва ўзаемным гандлі пры імпарце тавараў у дзяржавы-члены не павінны перавышаць стаўкі ўскосных падаткаў, якімі абкладваюцца аналагічныя тавары пры іх рэалізацыі ў той ці іншай дзяржаве-члене.
 
Калегія ЕЭК усталявала правілы разліку дадатковых налічэнняў пры вызначэнні мытнага кошту тавараў. Згодна з рашэннем выдаткі, звязаныя з транспарціроўкай тавараў, пагрузкай, разгрузкай, перагрузкай, павінны размяркоўвацца прапарцыйна вазе тавараў. Іншыя дадатковыя налічэннi, у тым ліку ўзнагароджанне пасярэднікам, выдаткі на тару, упакоўку, страхоўка, ліцэнзійныя плацяжы і т.п., пры вызначэнні мытнага кошту будуць вылічвацца прапарцыйна кошту тавараў.

Зацверджана Палажэнне аб асаблівасцях вызначэння мытнага кошту адходаў. Гаворка ідзе аб адходах, якiя ўтварылiся на мытнай тэрыторыі Саюза пры перапрацоўцы, перапрацоўцы для ўнутранага спажывання, а таксама ў выніку ліквідацыі тавараў.

Актуалізаваны класіфікатары, якія выкарыстоўваюцца для запаўнення мытных дакументаў. Сярод іх – класіфікатары асаблівасцяў перамяшчэння тавараў, класіфікатар iльгот па выплаце мытных плацяжоў; відаў дакументаў і звестак; падаткаў, збораў i iншых плацяжоў, спагнанне якіх ускладзена на мытныя органы; валют. Адпаведныя змены будуць унесены ў рашэнне Камісіі Мытнага саюза ад 20 верасня 2010 года.