Вход
У ЕАЭС будуць выпрацаваны ўзгодненыя падыходы па барацьбе з парушэннямі правоў інтэлектуальнай уласнасці ў Інтэрнэце

У ЕАЭС будуць выпрацаваны ўзгодненыя падыходы па барацьбе з парушэннямі правоў інтэлектуальнай уласнасці ў Інтэрнэце

Фото.jpg
22.06.2020

Аб гэтым паведаміў міністр па эканоміцы і фінансавай палітыцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Цімур Жаксылыкаў па выніках пасяджэння Кансультатыўнага камітэта па інтэлектуальнай уласнасці, якое прайшло у штаб-кватэры ЕЭК.

 

У абмеркаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх краін Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама Еўразійскага патэнтнага ведамства і Выканаўчага камітэта СНД.

 

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі пытанні дзяржаўнага стымулявання стварэння і выкарыстання аб'ектаў прамысловай уласнасці, вызначэння памеру страт ад парушэнняў правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, «паралельнага» імпарту і магчымасці развіцця функцыяналу патэнтавых ведамстваў дзяржаў ЕАЭС.

 

Таксама быў разгледжаны аналітычны агляд у сферы інтэлектуальнай уласнасці ў краінах Саюза. Падрыхтаваная ЕЭК інфармацыя змяшчае аналіз заканадаўства дзяржаў-членаў у сферы прававой аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці, агляд дзейнасці ўпаўнаважаных органаў і арганізацый па калектыўным кіраванні правамі. У аналітычным аглядзе вялікая ўвага нададзена эканамічным аспектам правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці.

 

Даведка

Кансультатыўны камітэт па інтэлектуальнай уласнасці створаны

25 верасня 2012 года. У склад камітэта ўваходзяць кіраўнікі, намеснікі кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў і прадстаўнікі бізнес-супольнасці дзяржаў ЕАЭС.

Камітэт займаецца падрыхтоўкай рэкамендацый для ЕЭК у сферы інтэлектуальнай уласнасці, правядзеннем кансультацый, падрыхтоўкай прапаноў па ўзаемадзеянні ўпаўнаважаных органаў дзяржаў Саюза і іншымі пытаннямі.​