Вход
ЕАЭС увядзе антыдэмпінгавую пошліну на алюмініевую стужку з Азербайджана і КНР

ЕАЭС увядзе антыдэмпінгавую пошліну на алюмініевую стужку з Азербайджана і КНР

22.09.2020

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) 22 верасня прыняла рашэнне ўвесці антыдэмпінгавую меру ў дачыненні да алюмініевай стужкі з Азербайджана і КНР тэрмінам на пяць гадоў. Антыдэмпінгавая пошліна складзе 16,18% для паставак алюмініевай стужкі, вырабленай у Азербайджане, і 13,14% – у Кітаі.

«Чакаецца, што наяўныя свабодныя вытворчыя магутнасці Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) – а сёння гэта сем прадпрыемстваў – пры выраўноўванні ўзроўню канкурэнцыі дзякуючы ўвядзенню меры цалкам забяспечаць патрэбнасці рынку», – адзначыў член Калегіі (міністр) па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў.

Алюмініевая стужка, якая падпадае пад дзеянне антыдэмпінгавай пошліны, выкарыстоўваецца, у прыватнасці, у будаўнічай індустрыі, у электратэхніцы, а таксама пры вырабе халадзільных установак, цеплаабменнікаў, радыятараў, жалюзі і рыфленых лістоў для падлогавых пакрыццяў. Пры гэтым мера не закране прадукцыю, прызначаную для вытворчасці алюмініевых бляшанак.

Рашэнне Калегіі ЕЭК уступіць у сілу па заканчэнні 30 каляндарных дзён ад даты яго афіцыйнага апублікавання.

Даведка

Антыдэмпінгавае расследаванне ў дачыненні да алюмініевай стужкі з Азербайджана і КНР было пачата 7 мая 2019 года па выніках разгляду заявы, пададзенай Аб'яднаннем вытворцаў, пастаўшчыкоў і спажыўцоў алюмінію. Расследаванне паказала наяўнасць дэмпінгавага імпарту і нанесенай ім матэрыяльнай шкоды галіне эканомікі дзяржаў-членаў ЕАЭС.​