Вход
Апрабацыя новых селекцыйных дасягненняў у жывёлагадоўлі будзе праводзіцца па адзіных правілах

Апрабацыя новых селекцыйных дасягненняў у жывёлагадоўлі будзе праводзіцца па адзіных правілах

Фото-1.jpg
22.09.2020

Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі 22 верасня зацвердзіла Парадак правядзення апрабацыі новых парод, тыпаў, ліній і кросаў сельскагаспадарчых жывёл у дзяржавах-членах Еўразійскага эканамічнага саюза.

Пасля ўступлення дакумента ў сілу ўпаўнаважанымі органамі саюзных краін будзе выкарыстоўвацца адзіны алгарытм абследавання створаных селекцыянерамі новых парод, тыпаў, ліній, кросаў жывёл на адпаведнасць мінімальным патрабаванням для іх наступнага афіцыйнага зацвярджэння.

«Прыняцце Парадку забяспечыць прызнанне дзяржавамі-членамі вынікаў апрабацыі селекцыйных дасягненняў, якія ствараюцца у галіне племянной жывёлагадоўлі на тэрыторыі Саюза, і аб'ектыўнасць інфармацыі, якая уносіцца ў частцы пазначэння парод, тыпаў, ліній і кросаў у племянных сведчаннях, генетычных сертыфікатах, пашпартах племянных жывёл, а таксама пры абмене паміж дзяржавамі ЕАЭС звесткамі аб племянных жывёлах і селекцыйных дасягненнях», – адзначыў член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловым комплексе Камісіі Артак Камалян.

У Парадку вызначаны селекцыйныя дасягненні ў галіне племянной жывёлагадоўлі, якія падлягаюць апрабацыі, умовы, пры якіх яны дапускаюцца да апрабацыі, мінімальная колькасць апрабаванага пагалоўя племянных жывёл і завадскіх ліній у селекцыйных дасягненнях, неабходная для правядзення іх апрабацыі, а таксама паказчыкі, па якіх даследуюцца апрабаваныя жывёлы.

Нарматыўна-прававы акт распрацаваны ў адпаведнасці з Дагаворам аб ЕАЭС і Пагадненнем аб мерах, накіраваных на ўніфікацыю правядзення селекцыйна-племянной працы з сельскагаспадарчымі жывёламі ў рамках ЕАЭС, якое падпісана кіраўнікамі ўрадаў у кастрычніку 2019 года.

Рашэнне Калегіі, на думку экспертаў, акажа станоўчы ўплыў на развіццё пародаўтваральнага працэсу і селекцыйнай працы ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза.​