Вход
Аб узгодненай палітыцы па розных напрамках еўразійскай інтэграцыі гаварылі на Савеце ЕЭК у Кыргызстане

Аб узгодненай палітыцы па розных напрамках еўразійскай інтэграцыі гаварылі на Савеце ЕЭК у Кыргызстане

23.08.2017

20 пытанняў абмеркавалі члены Савета ЕЭК на пасяджэнні 22 жніўня ў Чалпон-Аце (Кыргызская Рэспубліка). Як адзначыў Старшыня Калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян, «у парадак дня ўвайшло шмат канцэптуальных тэм, якія выклікалі актыўную дыскусію ў рамках пасяджэння Савета». Тыгран Саркісян вылучыў шэраг тэм, звязаных са знешнеэканамічным супрацоўніцтвам: «Мы абмеркавалі з членамі Савета нашы пазіцыі па знешняму трэку. У прыватнасці, аб тым, як ідзе перамоўны працэс па Сінгапуры. Таксама мы прынялі рашэнне працягнуць работу з нашымі калегамі з Карэі ў фармаце, які прадугледжаны мемарандумам аб супрацоўніцтве. Яшчэ адным важным вектарам для нас з'яўляецца заключэнне дагавора аб зоне свабоднага гандлю з Ізраілем. Мы дамовіліся, як паскорыць працу ў гэтым напрамку». Важнасць міжнароднага вектару ў дзейнасці Камісіі адзначыў і Старшыня Савета ЕЭК, віцэ-прэм'ер-міністр Кыргызскай Рэспублікі Алег Панкратаў.

Сярод тэм, што абмяркоўваліся на пасяджэнні Савета ЕЭК і звязаных з паглыбленнем інтэграцыйных працэсаў, асаблівае значэнне, на думку Старшыні Калегіі ЕЭК, маюць пытанні маркіроўкі і прасочвальнасці. «Для нас важна, каб была ўзгоднена палітыка па максімальна шырокім спектры тавараў. Неабходна глыбокае разуменне, дзе і на якой тэхналагічнай платформе мы будзем праводзіць маркіроўку, як забяспечыць сумяшчальнасць сістэм краін ЕАЭС, іх інтэраперабельнасць. Неабходна, каб не ўзнікала абмежаванняў для перадачы дадзеных, каб увядзенне сістэмы маркіроўкі не станавілася новым бар'ерам для добрасумленнага бізнесу», – лічыць Тыгран Саркісян.

Савет ЕЭК даручыў урадам дзяржаў-членаў Саюза завяршыць да 30 верасня 2017 года правядзенне ўнутрыдзяржаўнага ўзгаднення (УДУ) праекта Пагаднення аб маркіроўцы тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі ў ЕАЭС. Па выніках узгадненняў ЕЭК дапрацуе праект Пагаднення і зноў прадставіць дакумент на разгляд Савета Камісіі. Далей ён будзе накіраваны ў краіны ЕАЭС для ўхвалення нацыянальнымі ўрадамі.

Дакумент забяспечыць падтрымку добрасумленных вытворцаў на тэрыторыі краін ЕАЭС.

Прадугледжваецца ўвядзенне ў краінах Саюза маркіроўкі тавараў уніфікаванымі ў рамках ЕАЭС сродкамі ідэнтыфікацыі. Паўнамоцтвы па рэалізацыі адзінай сістэмы маркіроўкі тавараў у Саюзе будуць размяркоўвацца паміж Камісіяй і дзяржавамі-членамі.

На Савеце ЕЭК прынята рашэнне часова знізіць мытную пошліну на полівінілхларыд і акрылавыя палімеры (пазіцыі 3904 22 000 0 і 3906 90 900 8 Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці ЕАЭС (ТН ЗЭД ЕАЭС), якія выкарыстоўваюцца ў якасці сыравіны для вытворчасці шпалер з 6,5% да 0% тэрмінам на адзін год. Для атрымання права на выкарыстанне нулявой пошліны неабходна будзе пацвердзіць прызначэнне тавару, бо полівінілхларыд і акрылавыя палімеры, якія выкарыстоўваюцца ў шпалернай вытворчасці, па фізічных і хімічных уласцівасцях не адрозніваюцца ад аналагічных тавараў, прызначаных для іншых мэтаў.

У 2016 годзе аб'ём імпарту полівінілхларыду ў краіны ЕАЭС склаў 31,2 тыс. т (што на 10% менш за аналагічны паказчык 2015 г. – 34,8 тыс. т) агульным коштам 49,8 млн дол. ЗША. Асноўны імпарцёр у краінах ЕАЭС – Расійская Федэрацыя (каля 75% агульных паставак).

Пастаўкі ў ЕАЭС акрылавых палімераў у 2016 годзе ў колькасным выражэнні выраслі ў параўнанні з 2015 годам на 6% (з 169,5 тыс. т да 179,9 тыс. т), у вартасным – зменшыліся на 5% (з 327,7 млн дол. ЗША да 312,3 млн дол. ЗША).

Абнуленне ўвазной стаўкі дазволіць вытворцам шпалер з краін ЕАЭС павысіць канкурэнтаздольнасць сваёй прадукцыі і знізіць выдаткі.

На Савеце ЕЭК прынята рашэнне вылучыць у асобную пазіцыю ніткі з анідаў лінейнай шчыльнасці не менш як 900 дтэкс (5402 19 000 0 ТН ЗЭД ЕАЭС) і ўстанавіць стаўку ўвазной мытнай пошліны АМТ ЕАЭС у памеры 0% ад мытнага кошту. Мера будзе дзейнічаць да 31 ліпеня 2019 года. На сёння стаўка складае 5%.

Анідныя ніткі выкарыстоўваюцца для вытворчасці высокатрывалых анідных кордных тканін, якія прымяняюцца для арміравання аўтамабільных і авіяцыйных шын, канвеерных стужак і гуматэхнічных вырабаў. Абнуленне пошліны дазволіць вытворцам кордных і тэхнічных тканін, а таксама прадпрыемствам хімічнай і шыннай прамысловасці знізіць сабекошт канчатковай прадукцыі і павысіць яе канкурэнтаздольнасць.

У 2016 годзе ў параўнанні з 2015 годам аб'ём імпарту тавараў пазіцыі 5402 19 000 0 ТН ЗЭД ЕАЭС у Саюз з краін далёкага замежжа ў колькасным выражэнні павялічыўся ў 1,8 разы (з 2,8 тыс. т да 4,9 тыс. т), у вартасным – у 1,7 разы (з 9,9 млн дол. ЗША да 16,9 млн дол. ЗША).

Каля 85% аб'ёму імпарту прыпадае на Рэспубліку Беларусь. Сярод асноўных краін-пастаўшчыкоў – Кітай (65% экспарту), Славакія (20%) і Германія (8%).

На Савеце ЕЭК зацверджана Палажэнне аб Міжнародным форуме «Антыкантрафакт». У дакуменце зафіксаваны мэты, задачы, парадак арганізацыі і правядзення форуму, а таксама пытанні яго фінансавання. Сярод асноўных мэт форуму – распрацоўка скаардынаваных падыходаў і прапаноў дзяржаў-членаў па абароне правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці і фарміраванні цывілізаванага рынку тавараў і паслуг. Аб'яднанне намаганняў прадстаўнікоў улады і бізнесу, праваўладальнікаў і вытворцаў, грамадскасці дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць барацьбы з вытворчасцю і распаўсюджваннем кантрафактнай прадукцыі. Асаблівая ўвага будзе надавацца пытанням мытнага, тэхнічнага рэгулявання і сертыфікацыі, фарміравання кадравага патэнцыялу, гарманізацыі заканадаўства дзяржаў-членаў ЕАЭС у сферы незаконнага абарачэння прамысловай прадукцыі, абароны правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, спажывецкага рынку.

Форум пройдзе 14-16 верасня ў Бішкеку (Кыргызстан): у адпаведнасці з рашэннем Еўразійскага міжурадавага савета ён праводзіцца на тэрыторыі той краіны, якая ў дадзены момант старшынюе ў ЕАЭС.

Члены Савета ЕЭК таксама ўзгаднілі месца правядзення выставачнага форуму «Еўразійскі тыдзень» у 2018-2020 гадах. У 2018 годзе ён пройдзе ў Арменіі, у 2019 годзе – у Кыргызстане, у 2020 годзе – у Беларусі.

«Еўразійскі тыдзень» – штогадовы выставачны форум, які праводзяць краіны ЕАЭС і Еўразійская эканамічная камісія. У яго рамках абмяркоўваюцца найбольш значныя пытанні развіцця еўразійскай інтэграцыі, ацэньваюцца глабальныя выклікі і стратэгічныя прыярытэты ЕАЭС, фарміруюцца пазіцыі ўдзельнікаў інтэграцыйных працэсаў па ключавых напрамках дзейнасці Саюза.

У 2017 годзе форум пройдзе ў Казахстане з 24 па 26 жніўня ў рамках «Экспа-2017».