Вход
У Астане адкрыўся форум «Еўразійскі тыдзень»: яго ўдзельнікі шукаюць формулы практычнай рэалізацыі эканамічных задач, якія стаяць перад краінамі ЕАЭС

У Астане адкрыўся форум «Еўразійскі тыдзень»: яго ўдзельнікі шукаюць формулы практычнай рэалізацыі эканамічных задач, якія стаяць перад краінамі ЕАЭС

24.08.2017

Аб важнасці мадэрнізацыі звыклых мадэляў кіравання заявіў Старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Тыгран Саркісян на адкрыцці міжнароднага форуму краін Саюза «Еўразійскі тыдзень».

«Навукова-тэхнічны прагрэс паскарае хуткасць змяненняў, а нашы сістэмы кіравання спазняюцца: з прыняццем рашэнняў, з адаптацыяй, са стымуляваннем новых правілаў і гэтак далей», – адзначыў Старшыня Калегіі ЕЭК.

«Аднак ЕАЭС дае нам шанец вырашыць гэту задачу, – лічыць Тыгран Саркісян. –  Наднацыянальныя органы стануць больш сучаснымі і будуць займацца кіраваннем трэндамі, а не фарміраваннем нейкіх штучных недасягальных сістэм. Тады ўсе гэтыя працэсы будуць рухацца хутчэй, і мы зможам стварыць спрыяльныя ўмовы і для грамадзян, і для бізнесу».

Падчас дыскусіі на пленарным пасяджэнні «Канкурэнтаздольнасць у свеце, які змяняецца: новыя мадэлі, тэхналогіі, формы кіравання» Тыгран Саркісян таксама закрануў тэму бар'ераў і абмежаванняў на агульным рынку ЕАЭС. «У бліжэйшыя пяць гадоў мы ў першую чаргу павінны паглыбляць інтэграцыю, здымаючы бар'еры», – перакананы Старшыня Калегіі ЕЭК. Першай задачай Еўразійскай эканамічнай камісіі ў рамках працы па скарачэнні перашкод на агульным рынку Саюза з'яўляецца дасягненне дамоўленасцей паміж краінамі ЕАЭС аб тым, што яны існуюць. «Пасля гэтага мы распрацоўваем «дарожную карту», як здымаць сумесна бар'еры, выключэнні, абмежаванні для таго, каб нашы агульныя рынкі функцыянавалі паўнавартасна», – заявіў Тыгран Саркісян.

Па словах старшыні Калегіі ЕЭК, тыя 60 перашкод, па якіх ужо ёсць згода, – гэта толькі частка працы. Існуюць яшчэ каля 60 пытанняў, па якіх дыскусія працягваецца.

Акрамя таго, размова ішла аб узгодненых дзеяннях краін Саюза пры распрацоўцы нацыянальных ініцыятываў, рэалізацыя якіх не павінна ствараць новых перашкод. «Мы ўжо сёння павінны дамовіцца аб тым, як мы будзем узгадняць нашы лічбавыя павесткі, якія стандарты ўжываць, як забяспечыць узаемадзеянне і інтэраперабельнасць сістэм, што распрацоўваюцца. Калі спачатку мы гэтыя пытанні не абгаворым, то створым новыя абмежаванні, а акрамя таго, ускладнім жыццё бізнесу», – лічыць Старшыня Калегіі ЕЭК.

Аб стратэгічных выкліках і сваім поглядзе на будучыню еўразійскай інтэграцыі казалі і іншыя спікеры пленарнага пасяджэння.

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Казахстан Бакытжан Сагінтаеў, адкрываючы пасяджэнне, заявіў, што «Еўразійскі тыдзень» стаў важным інструментам, які дазваляе развіваць кааперацыйныя ўзаемасувязі бізнесу, інвестыцыйны і экспартны патэнцыял ЕАЭС і інтэграцыйныя працэсы ў рамках Саюза.

Бакытжан Сагінтаеў звярнуў увагу ўдзельнікаў мерапрыемства на пазітыўную дынаміку развіцця эканомік краін Саюза па выніках першага квартала 2017 года. На думку кіраўніка ўрада Казахстана, дзякуючы стварэнню ўнутраных умоў для развіцця гандлю з'явіліся новыя магчымасці для пашырэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з замежнымі краінамі. У якасці прыкладу ён прывёў узаемадзеянне з В'етнамам. «Адкрыўшы ўзаемны бязмытны доступ для тавараў з В'етнама, мы актывізавалі гандаль з гэтай краінай. Вынікі першага паўгоддзя паказваюць павелічэнне тавараабарачэння дзяржаў-членаў ЕАЭС з В'етнамам на 26,9%: у грашовым эквіваленце гэта амаль паўмільярда долараў, з якіх 271 мільёнаў долараў прыпадае на Казахстан», – адзначыў прэм'ер-міністр Казахстана.

Аб тым, што ўстойлівы рост можна забяспечыць, толькі ліквідуючы бар'еры і рухаючыся да вялікіх ідэяў – лічбавізацыі эканомікі, развіццю транспартнай галіны, стварэнню ўмоў для зніжэння транзакцыйных выдаткаў, казаў і віцэ-прэм'ер-міністр, міністр міжнароднай эканамічнай інтэграцыі і рэформаў Рэспублікі Арменія Вачэ Габрыелян. Неабходна падтрымліваць кааперацыю на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах дзейнасці, працаваць па адзіных тэхнічных стандартах, ствараючы тым самым умовы для развіцця эфектыўнай рынкавай эканомікі.

На думку Вачэ Габрыеляна, найважнейшай перавагай укаранення лічбавых тэхналогій з'яўляецца тое, што гэта скразныя напрамкі дзейнасці для ўсіх галін, якія дазваляюць развіваць прамысловую кааперацыю і інтэграцыю ва ўсіх сферах дзейнасці. Акрамя таго, ён адзначыў асаблівае значэнне сустрэч прадстаўнікоў бізнесу, экспертаў і нацыянальных урадаў краін ЕАЭС: «Такія мерапрыемствы, як «Еўразійскі тыдзень», спрыяюць стварэнню ўмоў для рэальнай інтэграцыі.  Тут аднаўляюцца тыя сувязі, якія мы згубілі. Калі да гэтага часу было мала інфармацыі і не было магчымасцяў для аб'яднання, то цяпер гэтыя перашкоды ідуць на змяншэнне. Мы імкнёмся да таго, каб нашы эканомікі развіваліся разам».

Першы намеснік Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі Ігар Шувалаў адзначыў, што ўсе эканомікі краін Саюза, уключаючы расійскую, выйшлі на фазу росту пасля перыяду спаду. «Нам удалося дамагчыся паляпшэння ўзроўню тавараабарачэння і ўсведамлення праблемы бар'ераў. Усё гэта дае магчымасць гаварыць, што чаканні наперадзе – нават больш спрыяльныя, чым за мінулыя гады існавання Саюза», – лічыць Ігар Шувалаў. На яго думку, сёння ўсё ў свеце хутка мяняецца, і неабходна прыняць рашэнне, што будзе вялікім дабром – падтрымліваць кансерватыўнае асяроддзе для пэўных галін, прадпрыемстваў або як мага хутчэй ствараць адзіны рынак, які забяспечыць дабрабыт грамадзянам усіх пяці краін. Закрануўшы пытанні лічбавай эканомікі, Ігар Шувалаў заявіў, што неабходна аб'яднанне намаганняў ЕЭК і нацыянальных урадаў.

У заключэнне пленарнай дыскусіі Старшыня Калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян адзначыў, што правядзенне такіх форумаў, як «Еўразійскі тыдзень», з'яўляецца адным з дзейсных інструментаў, якія дазваляюць развіваць інтэграцыйныя працэсы.

Старшыня Калегіі ЕЭК падзякаваў прымаючаму боку – Рэспубліцы Казахстан, віцэ-прэм'ерам краін Саюза, замежным гасцям, арганізацыйным і інфармацыйным партнёрам за праяўленую цікавасць і аказаную падтрымку.