Вход
ЕЭК зніжае мыты на капусту, фінікі, сушаны вінаград і фісташкі

ЕЭК зніжае мыты на капусту, фінікі, сушаны вінаград і фісташкі

23.03.2016

22 сакавіка Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі прыняла рашэнне знізіць стаўкі ўвазных мытаў на брусельскую і кветкавую капусту, брокалі, сушаны вінаград, фінікі і фісташкі

«Гэтая гародніна, садавіна і арэхі ў краінах Еўразійскага саюза вырошчваюцца ў недастатковай колькасці, каб задаволіць унутраны попыт, або не растуць у нашым клімаце наогул. Таму Калегія ЕЭК прыняла рашэнне знізіць мыты, каб скараціць выдаткі перапрацоўшчыкаў і знізіць цэны для канчатковага спажыўца, –  адзначыла Міністр па гандлі ЕЭК Вераніка Нікішына.  – Мыты на фісташкі і фінікі абнуляюцца на сталай аснове; мыты на брокалі, брусельскую і кветкавую капусту зніжаюцца з 11-13% да 5% ад мытнага кошту да канца мая 2019 года, мыты на сушаны вінаград зніжаюцца з 5% да 0% ад мытнага кошту таксама да канца мая 2019 года».

Рашэнне набудзе сілу па заканчэнні 30 каляндарных дзён з даты яго афіцыйнага апублікавання.