Вход
Расія пашырыла пералік пунктаў пропуску, праз якія грузы могуць праходзіць па кніжках МДП

Расія пашырыла пералік пунктаў пропуску, праз якія грузы могуць праходзіць па кніжках МДП

26.03.2018

З 14 красавіка ўвозіць тавары ў Расiю з выкарыстаннем кніжак міжнародных дарожных перавозак (МДП) можна будзе праз тры дадатковыя шматбаковыя аўтамабільныя пункты пропуску: Бруснічнае, Нехацееўка, Траебортнае. Адпаведны загад прыняло Міністэрства фінансаў РасійскайФедэрацыі. Тым самым Расiя першай пачала рэалізоўваць «дарожную карту» па ўстараненні перашкод на ўнутраным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) на 2018-2019 гады.

Кніжка МДП – дакумент мытнага транзіту, які дае права перавозіць грузы праз межы дзяржаў у апламбаваных мытняй аўтамабілях або кантэйнерах са спрашчэннем мытных працэдур.

Прынятая мера дазволіць прадпрымальнікам істотна знізіць свае працоўныя і матэрыяльныя выдаткі і ў цэлым палепшыць лагістыку перавозкі грузаў. Асабліва адчувальным было пытанне для казахстанскіх і кыргызстанскіх міжнародных перавозчыкаў.

У кастрычніку 2017 года немагчымасць правозіць грузы праз згаданыя пункты пропуску Еўразійскі міжурадавы савет прызнаў абмежаваннем і ўключыў у «дарожную карту».

Рашэнне Расійскай Федэрацыі сведчыць аб жаданні ўмацаваць транзітны патэнцыял ЕАЭС у міжнародным транзітным грузаабароце і пацвярджае зададзеныя ёю ў рамках дзеючага старшынства ў органах ЕАЭС арыенціры на ўстараненне перашкод, якія замінаюць фарміраванне адзінай эканамічнай прасторы.