Вход
Міхаіл Мясніковіч і Аляксандр Лукашэнка абмеркавалі пытанні развіцця еўразійскай інтэграцыі

Міхаіл Мясніковіч і Аляксандр Лукашэнка абмеркавалі пытанні развіцця еўразійскай інтэграцыі

27.02.2020
27 лютага ў рамках рабочага візіту ў Мінск Старшыня Калегіі ЕЭК Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Старшынёй ВЕЭС Аляксандрам Лукашэнкам. 

Бакі абмеркавалі пытанні развіцця еўразійскай інтэграцыі, умацавання Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама ліквідацыі перашкод на ўнутраным рынку.

Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь выступае за рэальную інтэграцыю на класічных прынцыпах, якія ведае ўвесь свет.

«Мы плануем падпісаць у маі бягучага года ў Мінску стратэгію інтэграцыі да 2025 года. Вядома, мы павінны прапанаваць сур'ёзны варыянт гэтай стратэгіі, без усялякіх агаворак», – адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

«Нам трэба на ўсіх узроўнях умацоўваць Еўразійскі эканамічны саюз. Беларусь не толькі ў год старшынства, а заўсёды дэманстравала і, як сказаў Прэзідэнт, будзе і ў далейшым дэманстраваць канкрэтны ўклад у развіццё інтэграцыі дзяржаў», – сказаў Міхаіл Мясніковіч журналістам па выніках сустрэчы.

27-28 лютага старшыня Калегіі ЕЭК знаходзіцца з рабочым візітам у Мінску.

Запланаваны сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Сяргеем Румасам, Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ігарам Сяргеенка, з Намеснікам Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатолем Ісачанка, з Першым намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Дзмітрыем Крутым, з Намеснікам Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігарам Петрышэнка.