Вход
Міністр ЕЭК Таццяна Валавая намеціла прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва паміж ЕАЭС і Чылі на бліжэйшую перспектыву

Міністр ЕЭК Таццяна Валавая намеціла прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва паміж ЕАЭС і Чылі на бліжэйшую перспектыву

27.07.2017

Мытнае супрацоўніцтва, лічбавы парадак дня і перспектывы супрацоўніцтва ў аграрным сектары стануць прыярытэтнымі напрамкамі ўзаемадзеяння паміж краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і Чылі на 2018 год. Аб гэтым дамовіліся на сустрэчы ў Маскве 26 ліпеня член Калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Таццяна Валавая і намеснік міністра замежных спраў па гандлі Рэспублікі Чылі Паўліна Назаль.

Намечана правесці экспертныя кансультацыі па мытных пытаннях з улікам уваходжання ў сілу новага Мытнага кодэкса ЕАЭС. Акрамя таго, у рамках штогадовага пасяджэння сумеснай камісіі па ўзаемадзеянні паміж ЕЭК і Урадам Чылі плануецца абмяняцца думкамі па лічбавым парадку дня ЕАЭС і Чылі, правесці галіновыя кансультацыі па перспектыўных напрамках супрацоўніцтва ў аграрнай прамысловасці, у прыватнасці рыбалоўстве.

«Чылі можна лічыць першапраходцам сярод краін Лацінскай Амерыкі ў дачыненні да развіцця супрацоўніцтва з ЕАЭС. У апошнія гады пасля фармалізацыі кантактаў шляхам падпісання мемарандума супрацоўніцтва з гэтай краінай набірае абароты, а Рэспубліка Чылі для ЕЭК стала ключавым партнёрам у рэгіёне, ‒ адзначыла міністр. ‒ Мы склалі план дзеяння на 2017-2018 гады, абмяняліся пералікам тавараў экспартнага інтарэсу Чылі ў ЕАЭС і Саюза ў Чылі. Гэта дасць магчымасць нарасціць намаганні па павелічэнні тавараабарачэння паміж ЕАЭС і Чылі».

Чылі традыцыйна актыўна працуе над развіццём партнёрскіх сувязяў з краінамі ЕАЭС. Летась дэлегацыя афіцыйных і дзелавых колаў пасля правядзення 2-га пасяджэння сумеснай камісіі наведала Рэспубліку Беларусь і Рэспубліку Арменія. Сёлета запланавана паездка ў Кыргызскую Рэспубліку для правядзення сустрэч з афіцыйнымі і дзелавымі коламі і пошуку магчымасцяў для пашырэння супрацоўніцтва, у прыватнасці ў галіне аквакультуры. Паездка будзе першай для чылійскай дэлегацыі ў гэтую краіну. Супрацоўніцтва Чылі і ЕЭК дазволіла рэспубліцы адкрыць для сябе ў рэгіёне Еўразіі новых партнёраў.

Паўліна Назаль згадала цікавасць Ціхаакіянскага альянсу ‒ інтэграцыйнага аб'яднання Мексікі, Чылі, Калумбіі і Перу ‒ да развіцця кантактаў з ЕЭК на шматбаковым узроўні. Яна адзначыла, што такое ўзаемадзеянне пашырае гарызонты супрацоўніцтва.

Даведка
Супрацоўніцтва паміж ЕЭК і Урадам Рэспублікі Чылі ажыццяўляецца ў рамках Мемарандума аб узаемаразуменні. Дакумент быў падпісаны 19 чэрвеня 2015 года.

У адпаведнасці з мемарандумам штогод праходзяць пасяджэнні сумеснай камісіі. 2 кастрычніка 2015 года ў г. Сант'яга прайшло 1-е такое пасяджэнне.

26 верасня 2016 года ў г. Маскве прайшло 2-е пасяджэнне сумеснай камісіі, у рамках якога адбыўся семінар для прадстаўнікоў краін ЕАЭС па абмене досведам у вядзенні перагавораў па пагадненням аб зоне свабоднага гандлю (ЗСГ).

20-21 сакавіка 2017 года ў г. Сант'яга прайшло 3-е пасяджэнне сумеснай камісіі, па выніках якога згодна з папярэднімі дамоўленасцямі быў зацверджаны план дзеяння і адбыўся абмен пералікам тавараў экспартнай цікавасці. У рамках пасяджэння адбыўся семінар, прысвечаны тэхнічнаму рэгуляванню, прымяненню санітарных, фітасанітарных і каранцінных фітасанітарных мер у ЕАЭС, а таксама абмяркоўваліся пытанні антыманапольнага рэгулявання і сістэмы дзяржаўных закупак.