Вход
Міністр ЕЭК Вераніка Нікішына: «Гандлёвыя пагадненні здольныя сур'ёзна стымуляваць узаемавыгаднае тэхналагічнае і інвестыцыйнае развіццё краін Саюза»

Міністр ЕЭК Вераніка Нікішына: «Гандлёвыя пагадненні здольныя сур'ёзна стымуляваць узаемавыгаднае тэхналагічнае і інвестыцыйнае развіццё краін Саюза»

27.10.2016

У рамках выставачнага форуму «Еўразійскі тыдзень» у інавацыйным цэнтры «Сколкава» прайшла дыскусійная сесія на тэму «ЕАЭС як удзельнік на рынку высокіх тэхналогій: патэнцыйныя і рэальныя магчымасці інтэграцыйнага аб'яднання».

На мерапрыемстве выступілі член (Калегіі) міністр па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі Вераніка Нікішына, міністр гандлю і прамысловасці Сінгапура Ка Па Кун, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Карэя ў Расійскай Федэрацыі Пак Ро Бёк, кіраўнік Федэральнай службы па інтэлектуальнай уласнасці Рыгор Іўліеў, старшыня Праўлення Еўразійскага банка развіцця Дзмітрый Панкін.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў дыскусійнай сесіі, міністр па гандлі ЕЭК Вераніка Нікішына адзначыла, што ў ЕАЭС ёсць вялікі патэнцыял для развіцця інавацыйнай эканомікі. «Мы разлічваем, – сказала міністр ЕЭК, – на тое, што менавіта інавацыі стануць драйверам развіцця эканомікі нашага Саюза і дадуць сур'ёзную дададзеную вартасць у эканамічным росце».

Па словах Веранікі Нікішынай, краінамі Саюза праводзіцца паслядоўная работа па развіцці сучасных вытворчасцей, у тым ліку шляхам прыняцця нацыянальных праграмных дакументаў па развіцці нанатэхналогій. Гэты напрамак разглядаецца бакамі як сектар эканомікі, які можа забяспечыць павышэнне канкурэнтаздольнасці іншых галін.

«Яскравым прыкладам з'яўляецца металургія, якая адносіцца да ліку прыярытэтных галін эканомікі краін ЕАЭС. Краіны Саюза скіраваны на стварэнне канкурэнтаздольных вытворчасцей, мадэрнізацыю дзеючых прадпрыемстваў галіны ў мэтах зніжэння рэсурса- і энергаёмістасці. Вялікае значэнне надаецца развіццю інавацый па тэхналогіях здабывання і комплекснай перапрацоўкі сыравіны, распрацоўцы новых відаў прадукцыі і актыўнага ўцягвання навукова-тэхнічнага патэнцыялу галіны ў інавацыйныя працэсы», – адзначыла міністр ЕЭК у рамках дыскусійнай сесіі.

Міністр ЕЭК таксама падкрэсліла, што пераход да інавацыйнай эканомікі павінен спрыяць развіццю знешняга гандлю дзяржаў-членаў ЕАЭС, што з'яўляецца адной з ключавых задач гандлёвай палітыкі Саюза.

«Найбольш эфектыўным інструментам рэалізацыі гандлёвай палітыкі, на наш погляд, з'яўляецца заключэнне гандлёвых пагадненняў. У кастрычніку 2016 года ўжо ўвайшло ў сілу першае такое пагадненне Саюза – Пагадненне аб свабодным гандлі з В'етнамам. Акрамя таго, пачаты перагаворы па гандлёвым пагадненням з Кітайскай Народнай Рэспублікай, Дзяржавай Ізраіль і Рэспублікай Сербіяй. Ёсць прынцыповая магчымасць пачаць перагаворы з Арабскай Рэспублікай Егіпет, Рэспублікай Індыя, Ісламскай Рэспублікай Іран, Рэспублікай Карэя, Рэспублікай Сінгапур. Пры гэтым цікавасць да заключэння аналагічных пагадненняў з ЕАЭС праяўляюць і іншыя партнёры, зацікаўленыя першымі прыйсці на пакуль яшчэ не ахоплены сістэмай прэферэнцыйных пагадненняў рынак ЕАЭС», – дадала Вераніка Нікішына.

Міністр ЕЭК асабліва адзначыла, што менавіта такія пагадненні, з закладзенымі ў іх неабходнымі ўмовамі, здольныя ў значнай ступені стымуляваць узаемавыгаднае тэхналагічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі.

Падчас выступленняў і дыскусіі ўдзельнікі ацанілі інвестыцыйны патэнцыял для развіцця інавацыйных галін у ЕАЭС, абмеркавалі структурныя змяненні, якія могуць прыцягнуць бізнес і стымуляваць імпарт тэхналогій, а таксама намецілі знешнеэканамічных партнёраў па ўзаемавыгадным нарошчванні супрацоўніцтва ў тэхналагічнай сферы.