Вход
Узаемны гандаль несыравіннымі неэнергетычнымі таварамі ў ЕАЭС расце на фоне зніжэння экспарту ў трэція краіны

Узаемны гандаль несыравіннымі неэнергетычнымі таварамі ў ЕАЭС расце на фоне зніжэння экспарту ў трэція краіны

IMG_5715.jpg
28.05.2020

Узаемны гандаль несыравіннымі неэнергетычнымі таварамі ў Еўразійскім эканамічным саюзе вырас у I квартале 2020 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да 9,1 млрд дал., або на 2,8%. Такая інфармацыя змяшчаецца ў аналітычным даследаванні гандлёвага блока Еўразійскай эканамічнай камісіі. 

 

Рост экспарту паказалі ўсе таварныя групы, акрамя металапрадукцыі. Напрыклад, гандаль прадукцыяй машынабудавання, доля якой у структуры продажаў Саюза складае 26,5%, павялічыўся на 0,5%. Гандаль харчовымі таварамі (доля 22,9%) вырас на 6,6%. Хімічная прадукцыя (яе доля ў структуры гандлю 16,5%) таксама павялічылася - на 1,6%.

 

Несыравінны неэнергетычны экспарт ЕАЭС у трэція краіны за I квартал бягучага года прадэманстраваў зніжэнне на 8,2% - да 25,8 млрд дал. Найбольш істотна паменшыўся экспарт металапрадукцыі (на 19,6%). Гэтая група тавараў займае ў структуры продажаў ЕАЭС у трэція краіны найбольшую долю - 32,7%. Зніжэнне на 14% адзначаецца па хімічнай групе (доля 20,5%) і на 8,2% – па лесапапяровых таварах (доля 9,5%). Пры гэтым экспарт у трэція краіны харчавання (доля 23%) прадэманстраваў станоўчую дынаміку і рост на 15,9%. Машынабудаванне (доля 9,3%) вырасла на 0,3%.

 

«Наступны квартал па ўзаемным гандлі несыравіннымі неэнергетычнымі таварамі наўрад ці апынецца ў «зялёнай» зоне, з улікам уплыву эфектаў ад каранавіруса і агульнага эканамічнага спаду ў свеце. У той жа час і структура, і дынаміка гандлю ўнутры Саюза застанецца значна больш спрыяльнай, чым з трэцімі краінамі, дзе спад можа вымярацца двухзначнымі лікамі, – лічыць міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў. – Адзначу, што калі ў вартасным выражэнні гандаль унутры ЕАЭС на фоне кан'юнктуры рынку і цэнавых умоў, хутчэй за ўсё, сыдзе ў адмоўную зону, дык фізічныя аб'ёмы паставак працягнуць расці, у адрозненне ад знешняга контуру».

 

Даведка


Удзельная вага несыравінных неэнергетычных тавараў ва ўзаемным гандлі краін-членаў ЕАЭС у I квартале 2020 года склала 73,4% (у студзені-сакавіку 2019 года – 65,4%). У структуры экспарту ў трэція краіны такія тавары занялі 39,5% (37,5%). Індэкс фізічнага аб'ёму ўнутранага гандлю несыравіннымі неэнергетычнымі таварамі па выніках I квартала апынуўся на ўзроўні 24,3%, паказаўшы рост па ўсіх галінах. Адначасова фізічны аб'ём экспарту такіх тавараў у трэція краіны павялічыўся толькі на 3,9%, прадэманстраваўшы зніжэнне па такіх групах, як «металапрадукцыя» і «розныя прамысловыя тавары».​