Вход
Віншаванне з трохгоддзем падпісання Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе

Віншаванне з трохгоддзем падпісання Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе

29.05.2017

Паважаныя сябры!

29 мая, 3 гады таму, у Астане прэзідэнты Казахстана – Нурсултан Назарбаеў, Расіі – Уладзімір Пуцін і Беларусі – Аляксандар Лукашэнка падпісалі Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС), які сведчыць пачатак якасна новага этапу развіцця інтэграцыі на еўразійскай прасторы. Праз зусім невялікі час пад дакументам паставілі свае подпісы прэзідэнты Арменіі –Серж Саргсян і Кыргызстана – Алмазбек Атамбаеў.

Сёння ЕАЭС – гэта аб'яднанне роўных, агульная эканамічная прастора, саюз краін і народаў, якія валодаюць велізарным патэнцыялам і вялікімі магчымасцямі.

Еўразійская эканамічная камісія (ЕЭК) сумесна з краінамі Саюза робіць усё магчымае для дасягнення галоўных мэтаў нашага інтэграцыйнага аб'яднання – забеспячэння ўмоў для стабільнага развіцця эканомік дзяржаў-членаў, стварэння кааперацыйных ланцужкоў у рамках Саюза, мадэрнізацыі прамысловасці і ўкаранення інавацый ва ўсе сферы дзейнасці. Гэта дасць магчымасць павысіць жыццёвы ўзровень нашых грамадзян, стварыць камфортнае асяроддзе для рэалізацыі іх здольнасцяў і інтэлектуальнага патэнцыялу.

За кароткі час мы змаглі сфармаваць наднацыянальную нарматыўна-прававую базу і зрабілі важныя крокі па паглыбленні інтэграцыі, рэалізуючы на прасторы Саюза чатыры «свабоды»: руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы. 

Ужо сёння бізнес-суполка і насельніцтва нашых краін могуць адчуць плюсы ад стварэння ЕАЭС. Узаемнае прызнанне дыпломаў, выключэнне падвойнага спагнання падаткаў з фізічных асоб, гарантыі бясплатнага медыцынскага абслугоўвання для працоўных мігрантаў і г.д. Палегчаны ўмовы для ўзаемнага гандлю. У маі 2017 года стартаваў агульны рынак лекаў і медыцынскіх вырабаў. Прыняты Мытны кодэкс ЕАЭС.

Еўразійскі эканамічны саюз стаў прывабным партнёрам для многіх замежных дзяржаў: каля 50 краін і аб'яднанняў выказалі жаданне развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з ЕАЭС. Мы ўдзельнічаем у рэалізацыі доўгатэрміновага праекта па спалучэнні ЕАЭС і Эканамічнага пояса Шаўковага шляху (ЭПШШ). 

Сёння ўжо можна сказаць – ідэя еўразійскага эканамічнага аб'яднання стала рэальнасцю, набыўшы новую дынаміку і змяняючы характар узаемадзеяння краін на ўсім кантыненце.

Віншую са знамянальнай вяхой у нашай гісторыі!

Міру і дабрабыту ўсім нам! 

Старшыня Калегіі ЕЭК
Тыгран Саркісян