Вход
Суднам краін ЕАЭС будзе прасцей выкарыстоўваць саюзныя рачныя шляхі

Суднам краін ЕАЭС будзе прасцей выкарыстоўваць саюзныя рачныя шляхі

160218_004.jpg
03.10.2017

Пагадненне аб суднаходстве ўхвалена на Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) 2 кастрычніка. Акрамя таго, члены Савета ЕЭК, віцэ-прэм'еры ўзгаднілі шэраг праектаў дакументаў, якія паступяць на разгляд кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).

Пагадненне аб суднаходстве ў краінах ЕАЭС спросціць доступ суднаў пад сцягамі дзяржаў ЕАЭС на ўнутраныя водныя шляхі краін Саюза і знізіць адміністрацыйныя выдаткі бізнесу пры ажыццяўленні перавозак рачным транспартам. Важнай часткай дакумента з'яўляецца ўзаемнае прызнанне суднавых дакументаў і кваліфікацыйных дакументаў капітана і членаў экіпажаў суднаў. Пагадненне будзе вызначаць парадак і ўмовы плавання пры перавозцы і буксіроўцы на сумежных унутраных водных шляхах, пры транзіце і двухбаковых перавозках. Савет ЕЭК прыняў прапанаваны праект пагаднення і накіраваў яго ва ўрады дзяржаў-членаў для праходжання ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для падпісання дакумента.

На Савеце ЕЭК узгоднены парадак работы з ініцыятывамі ў рамках рэалізацыі лічбавай павесткі ЕАЭС. Асновай дакумента з'яўляецца працэсная мадэль (звязаная мадэль дзейнасці), якая ахоплівае ўсе этапы работы: ад падачы заяўкі на прапрацоўку ініцыятывы да прыняцця рашэння аб запуску праекта. Прапануецца сфармаваць групу экспертаў (так званы офіс упраўлення ініцыятывамі), праца якіх павысіць якасць аналізу і ацэнкі заявак. Акрамя таго, на базе партала Камісіі будзе створаны адзіны рэестр ініцыятыў, а таксама інтэрфейс для ўзаемадзеяння з аўтарамі праектаў і маніторынгу працэсу разгляду ініцыятыў і правядзення даследаванняў на іх аснове.

Папярэдняе мадэляванне працэсу дазволіць эфектыўна кіраваць жыццёвым цыклам ініцыятыў, скараціць працягласць працэсу працы па іх ацэнцы і прыняцці выніковага рашэння. Падвысіцца хуткасць рэакцыі на актуальныя змяненні ў працы над праектамі, знізяцца фінансавыя выдаткі, вырасце якасць кааперацыі паміж дзяржавай і бізнесам.

Праект дакумента будзе накіраваны на разгляд кіраўнікоў урадаў дзяржаў-членаў на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета.

Савет ЕЭК ухваліў шэраг праектаў рашэнняў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, які пройдзе 11 кастрычніка 2017 года. На ім будзе разгледжаны шэраг пытанняў у галіне гандлёвай і транспартнай палітыкі Саюза. Адной з ключавых тэм парадку дня стане абмеркаванне Асноўных напрамкаў рэалізацыі лічбавай павесткі ЕАЭС да 2025 года. Акрамя таго, будуць прадстаўлены Асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці Саюза на 2018 год. Прэзідэнтаў праінфармуюць аб ходзе ратыфікацыі Мытнага кодэкса ЕАЭС, які павінен набыць сілу з 1 студзеня 2018 года.

Яшчэ адно пытанне парадку дня – супрацоўніцтва краін ЕАЭС у сферы прадастаўлення касмічных і геаінфармацыйных паслуг на аснове нацыянальных крыніц дадзеных дыстанцыйнага зандавання Зямлі.​