Вход
Пытанні архітэктуры сістэмы нагляду за таварамi ЕАЭС, маркіроўкі футравых вырабаў і стварэння Еўразійскай сеткі трансферу тэхналогій абмеркавалі на Савеце ЕЭК

Пытанні архітэктуры сістэмы нагляду за таварамi ЕАЭС, маркіроўкі футравых вырабаў і стварэння Еўразійскай сеткі трансферу тэхналогій абмеркавалі на Савеце ЕЭК

30.03.2018

Члены Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) 30 сакавіка абмеркавалі архітэктуру сістэмы нагляду за таварамi Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), разгледзелі справаздачу аб рэалізацыі пілотнага праекта па ўвядзенні маркіроўкі кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі футра і футравых вырабаў, прынялі рашэнне па стварэнні Еўразійскай сеткі трансферу тэхналогій (ЕСТТ). Унесены змены ў Адзіныя фітасанітарныя патрабаванні і Адзіны пералік каранцінных аб'ектаў ЕАЭС.

Распрацоўшчык сістэмы лічбавага нагляду за таварамi ЕАЭС правёў прэзентацыю яе архітэктуры.

«Сёння пасяджэнне Савета Камісіі праходзіць у сценах Федэральнай мытнай службы, каб нашы краіны-партнёры маглі наглядна азнаёміцца ​​з напрацоўкамі ФМС у галіне нагляду за грузамi, - адзначыў Першы намеснік Старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Ігар Шувалаў, які старшынстваваў на пасяджэнні Савета ЕЭК. - Прадстаўленая інфармацыйная сістэма створана ў першую чаргу для забеспячэння выканання празрыстасці праходжання мытных працэдур, што з'яўляецца адным з прыярытэтаў нашай сумеснай працы. Мы разлічваем на актыўнае супрацоўніцтва з усімі краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза ў гэтай сферы».

Была дасягнута дамоўленасць аб правядзенні пілотных праектаў у краінах Саюза. Гаворка ідзе аб праектах па маркіроўцы і наглядзе за таварамi на базе лічбавай платформы тавараў ЕАЭС у рамках адной таварнай групы і праектах па маніторынгу транзітных перавозак праз тэрыторыю краін-членаў ЕАЭС, якiя перавозяцца з выкарыстаннем аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту, з дапамогай навігацыйных пломбаў (інтэлектуальных трэкераў).

«Адной з мэтаў нашых пілотных праектаў па наглядзе за таварамi з'яўляецца стварэнне больш камфортных умоў для бізнэсу, паскарэнне абслугоўвання транзіту», - падкрэсліў Старшыня Калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян. Ён таксама адзначыў, што пасля рэалізацыі пілотных праектаў стане зразумела, якія сістэмы можна будзе імплементаваць у краінах ЕАЭС для забеспячэння нагляду. За кошт агульнай архітэктуры павінна быць забяспечана спалучэнне нацыянальных праектаў па наглядзе.

Членам Савета Камісіі была прадстаўлена справаздача​ аб выніках рэалізацыі краінамі ЕАЭС пілотнага праекта па ўвядзенні маркіроўкі кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі футра і футравых вырабаў.

Адным з ключавых станоўчых эфектаў увядзення сістэмы маркіроўкі стала значнае «абяленне» рынка футравых вырабаў. Па выніках 2017 года на рынках Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў абарот было ўведзена каля 5,1 млн вырабаў з натуральнага футра, што істотна перавышае афіцыйныя статыстычныя дадзеныя аб ёмістасці рынку. Напрыклад, паводле афіцыйных дадзеных Расстата і ФМС Расіі, за 2015 год было выраблена і ўвезена ў Расію 376 тыс. вырабаў. Пры гэтым трэба ўлічваць, што частка прадукцыі па-ранейшаму ўцягнута ў ценявы абарот. Яшчэ адным станоўчым аспектам увядзення сістэмы маркіроўкі з'яўляецца рост паступлення мытных плацяжоў, а таксама ўскосна – легалізацыя суб'ектаў рынку.

На сёння пілотны праект рэалізуецца ў Рэспубліцы Беларусь (з 20 сакавіка 2016 года), Рэспубліцы Казахстан (з 27 лістапада 2017 года) і Расійскай Федэрацыі (з 1 красавіка 2016 года). Рэспубліка Арменія і Кыргызская Рэспубліка плануюць падключыцца да праекта ў гэтым годзе.

Зацверджана канцэпцыя стварэння і функцыянавання Еўразійскай сеткі трансферу тэхналогiй. Стварэнне ЕСТТ сфармiруе ў ЕАЭС эфектыўную інавацыйную інфраструктуру, забяспечыць арганізацыйную падтрымку перадавых форм супрацоўніцтва дзяржаў Саюза, павысіць узровень інавацыйнай актыўнасці прадпрыемстваў, забяспечыць канкурэнтаздольнасць прамысловай прадукцыі.

У адпаведнасці з дакументам ЕСТТ стане пляцоўкай, якая дазволіць усталёўваць бізнэс-кантакты і абменьвацца тэхналогіямі. У сетку ўвойдуць зацікаўленыя прамысловыя прадпрыемствы, навуковыя арганізацыi, вышэйшыя навучальныя ўстановы, інавацыйна-тэхналагічныя цэнтры, цэнтры трансферу тэхналогій, тэхнапаркі, бізнэс-інкубатары, а таксама прадстаўнікі малога бізнэсу, зацікаўленыя ў перадачы, укараненні і адаптацыі існуючых ведаў, вынікаў навуковых даследаванняў, новых тэхналогій і распрацовак.

ЕСТТ дасць магчымасць прамыслоўцам ЕАЭС не толькі атрымаць доступ да перадавых распрацовак, але пракансультавацца па пытаннях правядзення тэхналагічнага аўдыту і прымянення заканадаўства па пытаннях трансферу тэхналогій. Пры распрацоўцы канцэпцыі быў вывучаны лепшы сусветны вопыт стварэння і развіцця падобных сетак. У дакумент уключаны ўзгодненыя прынцыпы, фарматы і механізмы ўзаемадзеяння і функцыянавання ў рамках сеткі.

У канцэпцыі таксама закладзена магчымасць стварэння спецыялізаванай платформы для пошуку і абмену інфармацыяй, тэхналогіямі і пералікамі высокатэхналагічнага абсталявання. Прадугледжваецца, што ў ЕСТТ будзе выкарыстаны прынцып размяшчэння тэхналагічных запытаў і прапаноў.

Два рашэнні Савета ЕЭК​ дазволяць павысіць узровень забеспячэння карантыннай фітасанітарнай бяспекі ў краінах Саюза.

Савет ЕЭК зацвердзіў змены ў Адзіныя каранцінныя фітасанітарныя патрабаванні, якiя прад'яўляюцца да падкаранціннай прадукцыі і аб'ектаў на мытнай мяжы і мытнай тэрыторыі ЕАЭС, а таксама ў Адзіны пералік каранцінных аб'ектаў ЕАЭС. Актуалізаваныя дакументы дапамогуць прадухіліць пранікненне ў Саюз больш за паўсотні шкоднікаў сельскагаспадарчых культур.

Члены Савета ЕЭК падпісалі Пратакол аб далучэнні Рэспублікі Арменія да Пагаднення аб абмене інфармацыяй, у тым ліку канфідэнцыйнай, у фінансавай сферы ў мэтах стварэння ўмоў на фінансавых рынках для забеспячэння свабоднага руху капіталу. Пагадненне ўступіла ў сілу 21 кастрычніка 2016 года. Яно спрыяе стварэнню ўмоў на фінансавых рынках для забеспячэння свабоднага руху капіталу і для абароны правоў і інтарэсаў спажыўцоў фінансавых паслуг і інвестараў.

1. Пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта па функцыянаваннi ўнутраных рынкаў
2. Пасяджэнне Калегіі ЕЭК 10 красавіка 2018 года
3. Пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта па транспарце і інфраструктуры 5 красавіка 2018 года
4. Выступленне Старшыні Калегіі ЕЭК Тыграна Саркісяна на з'ездзе Асацыяцыі расійскіх банкаў
5. Мемарандум аб узаемадзеянні паміж ЕЭК і МТРК «Мір»
6. Круглы стол ЕЭК у рамках Пятага Азіяцка-Ціхаакіянскага форуму па ўстойлівым развіццi ЭСКАЦА
7. Пасяджэнне Калегіі ЕЭК 3 сакавіка 2018 года
8. Савет ЕЭК 30 сакавіка 2018 года
9. Бяспека харчовай прадукцыі і абарона правоў спажыўцоў ЕАЭС
10. Пасяджэнне Калегіі ЕЭК 27 сакавіка 2018 года