Вход
Краіны ЕАЭС правядуць кансультацыі па праблемных пытаннях у сферы дзяржзакупак

Краіны ЕАЭС правядуць кансультацыі па праблемных пытаннях у сферы дзяржзакупак

30.06.2020

Па ініцыятыве Еўразійскай эканамічнай камісіі ў рэжыме відэаканферэнцыі адбылася рабочая нарада Старшыні Калегіі ЕЭК Міхаіла Мясніковіча і членаў Калегіі (міністраў) Камісіі Серыка Жумангарына і Гегама Варданяна з міністрам прамысловасці і гандлю Расійскай Федэрацыі Дзянісам Мантуравым.

 

Абмеркаваны пытанні, звязаныя з забеспячэннем доступу прамысловай прадукцыі краін ЕАЭС да дзяржаўных (муніцыпальных) закупак Расійскай Федэрацыі ў сувязі з прыняццем Пастановы Урада Расійскай Федэрацыі ад 30 красавіка 2020 года № 616 «Аб устанаўленні забароны на допуск прамысловых тавараў, якія паходзяць з замежных дзяржаў, для мэт ажыццяўлення закупак для дзяржаўных і муніцыпальных патрэб, а таксама прамысловых тавараў, якія паходзяць з замежных дзяржаў, работ (паслуг), што выконваюцца (аказваюцца) замежнымі асобамі, для мэт ажыццяўлення закупак для патрэб абароны краіны і бяспекі дзяржавы».

 

«У гэтай сувязі ёсць звароты дзяржаўных органаў Беларусі і Казахстана, цэлага шэрагу міністэрстваў. Шмат зваротаў ад гаспадарчых суб'ектаў, – падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч. – Бакі занепакоены тым, што пачатак прымянення Пастановы № 616 у Расійскай Федэрацыі прывядзе да ўзнікнення новага гандлёвага бар'ера».

 

Па дадзеных бакоў, ужо зафіксаваны адмовы ва ўдзеле ў дзяржаўных і муніцыпальных закупках на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. І сітуацыю, якая ўзнікла, як лічаць прадстаўнікі шэрагу дзяржаў Саюза і ЕЭК, патрабуецца змяніць.

 

Прынята рашэнне аб разглядзе 2 ліпеня падчас кансультацый з прадстаўнікамі дзяржаў ЕАЭС магчымых варыянтаў ўрэгулявання праблемных пытанняў. Гэта неабходна для ліквідацыі магчымых перашкод на адзіным саюзным рынку і забеспячэння доступу гаспадарчых суб'ектаў краін Саюза да дзяржаўных закупак Расійскай Федэрацыі.