Вход
ЕАЭС і Паўднёвая Карэя падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве

ЕАЭС і Паўднёвая Карэя падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве

30.11.2015

27 лістапада ў Сеуле Міністр па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі Андрэй Сляпнёў і Міністр гандлю, прамысловасці і энергетыкі Рэспублікі Карэя Юн Сан Чжык падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Еўразійскім эканамічным саюзам (ЕАЭС) і Рэспублікай Карэя.


На аснове падпісанага дакумента будзе створаны пастаянна дзеючы механізм супрацоўніцтва ЕАЭС і Карэі. «Мы ствараем спецыяльную пляцоўку для абмеркавання шырокага кола пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Гэта і меры па развіцці гандлю, і тэхнічнае рэгуляванне, і тарыфныя і нетарыфныя меры, і павышэнне інавацыйнай і інвестыцыйнай актыўнасці», – заявіў Андрэй Сляпнёў.


Таксама ў рамках візіту Міністра па гандлі ЕЭК у Карэю быў дадзены старт сумеснаму даследаванню Усерасійскай акадэміі знешняга гандлю і Карэйскага інстытута міжнароднай эканамічнай палітыкі. Мэта даследавання – выпрацаваць аптымальную формулу паглыблення супрацоўніцтва паміж ЕАЭС і Карэяй. «Інстытуты павінны будуць даць канкрэтныя прапановы па паглыбленні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж бакамі», – растлумачыў Міністр па гандлі ЕЭК.