Вход
Міністр ЕЭК Таццяна Валавая: «ЕЭК гатова весці пашыраны дыялог з ЗША і ЕС у сферы эканамічнага супрацоўніцтва і шматфарматнага ўзаемадзеяння»

Міністр ЕЭК Таццяна Валавая: «ЕЭК гатова весці пашыраны дыялог з ЗША і ЕС у сферы эканамічнага супрацоўніцтва і шматфарматнага ўзаемадзеяння»

31.03.2017

Член Калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Таццяна Валавая сустрэлася з прадстаўнікамі замежных дзелавых колаў. У Амерыканскай гандлёвай палаце ў Расіі сабраліся прадстаўнікі больш за 50 замежных кампаній і бізнес-асацыяцый, а таксама дыпламатычных місій, у тым ліку ЗША, Фінляндыі, Швейцарыі.

Таццяна Валавая прысвяціла свой выступ вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) за 2015-2016 гады, расказала аб рабоце Камісіі па паглыбленні інтэграцыі ў рамках ЕАЭС, а таксама аб міжнароднай дзейнасці Саюза па ўзаемадзеянні з трэцімі краінамі і інтэграцыйнымі аб'яднаннямі. 

Выступаючы перад прадстаўнікамі замежнай бізнес-суполкі Таццяна Валавая падкрэсліла, што Еўразійскі эканамічны саюз з'яўляецца паўнапраўным удзельнікам усей сістэмы міжнародных эканамічных адносін і накіраваны на канструктыўнае супрацоўніцтва ў шматварыянтным фармаце. Міністр ЕЭК звярнула ўвагу ўдзельнікаў сустрэчы на тое, што «упершыню ў 2016 годзе дзяржавы-члены ЕАЭС імпартавалі з краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну больш, чым з дзяржаў Еўрапейскага саюза».

Таццяна Валавая адзначыла важную ролю бізнесу ў разглядзе пытанняў, звязаных са стварэннем адзіных рынкаў тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы. Яна пацвердзіла зацікаўленасць ЕЭК у вядзенні дыялогу і ўліку меркаванняў прадпрымальніцкіх колаў пры прыняцці Камісіяй рашэнняў.

Адказваючы на пытанне аб развіцці ўзаемаадносін ЕАЭС з амерыканскімі і еўрапейскімі дзелавымі коламі, міністр ЕЭК заявіла: «Еўразійская эканамічная камісія гатова весці пашыраны дыялог і з ЗША, і з Еўрапейскім саюзам, паколькі наша дзейнасць тычыцца выключна эканамічных пытанняў і накіравана, у першую чаргу, на ўмацаванне і развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Амерыканскі і еўрапейскі бізнес можа лабіраваць прыняцце адпаведных рашэнняў упаўнаважанымі нацыянальнымі органамі. З боку Еўразійскай эканамічна камісіі мы не бачым ніякіх перашкод».

Акрамя гэтага, прадстаўнікі замежных кампаній атрымалі адказы на пытанні, звязаныя з увядзеннем новага Мытнага кодэкса ЕАЭС, існай сістэмай распрацоўкі тэхнічных рэгламентаў, развіццём гандлёва-эканамічных адносін з Кітаем, а таксама лібералізацыяй рынку лекаў і медыцынскіх вырабаў ЕАЭС.

Даведка
Амерыканская гандлёвая палата (АГП) у Расіі - адна з вядучых асацыяцый замежнага бізнесу ў Расійскай Федэрацыі, створаная ў 1994 годзе. Палата з'яўляецца няўрадавай некамерцыйнай арганізацыяй, якая прадстаўляе зацікаўленасці каля 500 кампаній. Сярод членаў АГП - найбуйнейшыя амерыканскія карпарацыі, якія працуюць у Расіі, а таксама буйныя еўрапейскія і расійскія кампаніі, якія ажыццяўляюць аперацыі на міжнародных рынках. АГП садзейнічае фарміраванню спрыяльных умоў для прадпрымальніцкай дзейнасці і інвестыцый у Расіі і развіццю яе гандлёва-эканамічных адносін з міжнароднай дзелавой суполкай. АГП падтрымлівае пастаянны дыялог з бізнесам і ўрадавымі структурамі ў ЗША.